Белорусский портал в Казахстане

Электрычная энергія для жыхароў Беларусі падаражэе з 1 верасня 2013 года



Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 28 жніўня 2013 года нумар 756 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Беларусі ад 4 лютага 2011 года нумар 138", якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачнаму тарыфу з 1 верасня будзе каштаваць Br479,1 за 1 кВт.гадз (цяпер - Br428,5 за 1 кВт.гадз), па дыферэнцыраванаму тарыфу - Br335,4 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер - Br300) і Br958,2 за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер - Br857).

Электраэнергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з дадатковай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да Br563,8 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 (цяпер - Br504,3) і да Br1691,4 за 1 кВт.гадз у астатні час сутак (цяпер - Br1512,9).

Электрычная энергія, за выключэннем названай у папярэдніх выпадках, па аднаставачнаму тарыфу з 1 верасня абыдзецца жыхарам рэспублікі ў Br563,8 за 1 кВт.гадз (цяпер - Br504,3 ), па дыферэнцыраванаму тарыфу - Br394,7 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер - Br353) і Br1127,6 за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер - Br1008,6).

Папярэдні раз тарыфы на электраэнергію для насельніцтва былі павышаны з 1 жніўня 2013 года.

З 1 лютага бягучага года ў краіне была ўведзена дыферэнцыраваная аплата электраэнергіі і газазабеспячэння. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 52 ад 23 студзеня 2013 года. Згодна з дакументам, устаноўлена трохступеньчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб`ёмаў спажывання электраэнергіі і газу.

Так, для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электраплітамі, пры штомесячным спажыванні да 250 кВт.гадз электраэнергіі аплата ажыццяўляецца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам. Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт.гадз уключна - па ўстаноўленых тарыфах з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВт.гадз у месяц, аплата ажыццяўляецца па тарыфах, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

30 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/835/23025
Текущая дата: 19.11.2024