Белорусский портал в Казахстане

У Мінску праходзіць круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў



27 жніўня ў Мінску праходзіць круглы стол "Бяз`ядзерны свет наступным пакаленням", прысвечаны Міжнароднаму дню дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў, які адзначаецца 29 жніўня.

Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў закліканы больш актыўна інфармаваць людзей пра наступствы выпрабавальных выбухаў ядзернай зброі і любых іншых ядзерных выбухаў і неабходнасць іх спынення.

Як паведаміў на адкрыцці мерапрыемства пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў, Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў адзначаецца дзякуючы ініцыятыве казахстанскага прэзідэнта Нарсултана Назарбаева, якую падтрымалі 26 дзяржаў ААН, у тым ліку Беларусь. "Гэтая дата нагадвае пра закрыццё ў 1991 годзе Сяміпалацінскага выпрабавальнага палігона. Акрамя таго, 29 жніўня 1949 года было праведзена першае ядзернае выпрабаванне на палігоне", — сказаў ён.

БелаПАН, 27 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/836/22952
Текущая дата: 19.11.2024