Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску супрацоўнікі міліцыі за пяць хвілін знайшлі зніклае дзіця



Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ў абласным цэнтры некалькі дзён таму.

Знаходзячыся на лячэнні ў дзіцячай абласной бальніцы са сваім малалетнім дзіцем, маладая жанчына вырашыла выйсці на вуліцу пагуляць і зрабіць пакупкі. Хлопчыка яна пакінула каля ўваходу ў магазін. Вярнуўшыся, жанчына не знайшла дзіця. У паніцы яна стала клікаць на дапамогу.

Знайсці дзіця ёй дапамог намеснік начальніка Першамайскага РАУС Віцебска падпалкоўнік міліцыі Валерый Яршоў, які праходзіў міма. Удакладніўшы ўсю інфармацыю пра хлопчыка, ён паведаміў яе ў дзяжурную часць Кастрычніцкага РАУС. На пошукі дзіцяці былі зарыентаваныя ўсе гарадскія нарады міліцыі. Праз 5 хвілін дзіця было знойдзенае ў суседнім двары.

Пасля правядзення прафілактычнай гутаркі з жанчынай яе і дзіця адпусцілі для праходжання далейшага курсу лячэння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/840/22635
Текущая дата: 19.11.2024