На магілу Якуба Коласа, што знаходзіцца на Вайсковых могілках Менску, з нагоды 57-й гадавіны сьмерці паэта ўсклалі кветкі.
Каля трыццаці чалавек прыйшлі 12 жніўня пад вечар на магілу народнага паэта Якуба Коласа, аўтара паэтычных шэдэўраў «Новая зямля» і «Сымон-музыка», знакамітых палескіх аповесьцяў, «Казак жыцьця», апавяданьняў і вершаў, якія сталі нацыянальнай клясыкай.
Кветкі на магілу песьняра ўсклалі празаікі і паэты, грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі сям’і Якуба Коласа, навукоўцы і супрацоўнікі сталічных музэяў.
Пад час памінальнага мітынгу дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мэмарыяльнага музэя Якуба Коласа Зінаіда Камароўская нагадала, што сёлета споўнілася 90 гадоў выхаду ў сьвет паэмы «Новая зямля»:
«Яна па сёньняшні дзень гучыць і цікавая ўсім, не аднаму пакаленьню. Гэтую паэму параўноўваюць з сусьветнымі шэдэўрамі».
«Прыходзячы сюды, мы прыходзім ня толькі пакланіцца Коласу, — зазначыў паэт Навум Гальпяровіч. — Мы прыходзім казаць пра тое, што ён прысьвяціў сваё жыцьцё нашай роднай культуры, нашай роднай мове і ўсяму таму, што вызначае сёньня Беларусь і беларусаў у сьвеце. Якуб Колас даў нашай мове новае высокае гучаньне. Яго творы навучылі нас любіць роднае слова, бачыць усю яго сакавітасьць і яркасьць. Мы хочам быць вернымі гэтаму запавету — любіць родную мову і размаўляць на ёй. І гэта тычыцца ня толькі пісьменьнікаў, але і кожнага культурнага чалавека. Любіць свой край — гэта значыць любіць родную мову. І мы даём справаздачу аб тым, што мы нясём гэтае слова, выкарыстоўваем яго і будзем яму верныя».
Радыё Свабода
13 жніўня 2013, Менск

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/840/22691
Текущая дата: 19.11.2024