Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Русак, каменціруючы дакумент.
"Тут даволі дакладна выкладзены крыніцы пагроз", - сказаў парламентарый. Віктар Русак таксама адзначыў, што тэрарызм зарадзіўся даўно і цяпер гэта пагроза набыла сур`ёзны маштаб. "Так, у Беларусі параўнальна ціха. Мы знаёмыя з тэрарыстычнымі праявамі, але не ў той ступені, як у шэрагу іншых краін. Аднак нельга забываць, што тэрарызм - гэта інтэрнацыянальная з`ява", - сказаў ён. Парламентарый адзначыў, што менавіта па гэтай прычыне для барацьбы з тэрарызмам патрэбна канцэнтрацыя намаганняў усёй сусветнай супольнасці. Таму прыняцце такіх канцэпцый - гэта ў тым ліку і выкананне Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў. "Калі мы гэта дэкларуем, то павінны выконваць", - падкрэсліў ён.
Дэпутат дадаў, што тэрарызм выкарыстоўваюць як спосаб вырашэння палітычных і сацыяльных пытанняў, прычым у некаторых краінах гэта робяць даволі актыўна. У гэтым плане вельмі важна, што ў свеце склалася практыка кантролю або недапушчэння ў краіну тых людзей, якія недзе ўжо "засвяціліся" ў тэрарыстычнай дзейнасці. "Гэта абавязковая практыка", - адзначыў Віктар Русак. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што ў барацьбе з тэрарызмам важная менавіта прафілактыка. "Існуе методыка раскрыцця тэрарыстычных злачынстваў, але пацярпелым ад гэтага не лягчэй. Таму прафілактыка павінна быць асноўнай задачай", - растлумачыў ён.
Віктар Русак таксама дадаў, што тэрарызм - не толькі пагроза жыццю і здароўю людзей, але і сур`ёзны выклік дзяржаве. "Калі ў якой-небудзь краіне часта адбываюцца акты тэрарызму, то чалавек адчувае сябе неабароненым", - сказаў намеснік старшыні камісіі па нацбяспецы. Ён звярнуў увагу і на тое, што ў канцэпцыі аб барацьбе з тэрарызмам гаворыцца як аб агульнадзяржаўнай справе, а не толькі задачы спецслужбаў.
Вельмі важнае пытанне, якое закранута ў канцэпцыі, - інфармацыйная бяспека. Як адзначыў дэпутат, калі выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы пэўным чынам, то можна таксама нанесці шкоду. "Вядома, гэта шкода не будзе супастаўнай з тэрактам. Нікога пры гэтым не заб`еш, кроў не пральецца. Але можа быць урон эканамічным інтарэсам", - растлумачыў ён. Таксама гэта можа быць негатыўны ідэалагічны ўплыў, напрыклад, падахвочванне да тых ці іншых проціпраўных дзеянняў. Не трэба забываць і аб тым, што сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі даюць магчымасць распаўсюджваць даныя аб спосабах і тэхналогіях ажыццяўлення тэрактаў. Больш таго, з дапамогай інфармацыйнага рэсурсу можа правакаваць паніку сярод насельніцтва. Калі звярнуць увагу на жоўтую прэсу, то, як адзначыў Віктар Русак, інфармацыя ў гэтых выданнях падаецца ў пэўным ключы. "Яны ўкідваюць інфармацыю такім чынам, каб выклікаць у чалавека пачуццё раздражнення. Яны даволі добрыя псіхолагі і ведаюць, як гэта рабіць. Чалавек без духоўных каштоўнасцей ў стане раздражнення, ды яшчэ маючы доступ да сучасных інфармацыйных тэхналогій, не заўсёды прадказальны", - адзначыў дэпутат.
Гаворачы аб унутраных крыніцах тэрарыстычных пагроз, згаданых у дакуменце, дэпутат, у прыватнасці, пракаменціраваў фразу аб аслабленні патрыятызму і традыцыйных маральных каштоўнасцей у маладзёжным асяроддзі ў выніку недастатковага ўзроўню развіцця грамадзянскай супольнасці. Віктар Русак нагадаў, што ёсць такая з`ява, як канфлікт бацькоў і дзяцей. "Нярэдка старэйшае пакаленне лічыць, што ў духоўным плане моладзь коціцца незразумала куды і незразумела, чым гэта скончыцца. Але, тым не менш, на працягу стагоддзяў у нас складвалася хрысціянская мараль, талерантнасць. І гэта не таму, што так свяшчэннік у царкве сказаў, не таму, што калі парушыш, то трапіш у пекла, а проста ў людзей была ўнутраная патрэбнасць", - сказаў ён. Дэпутат дадаў, што можна доўга спрачацца аб негатыўных баках савецкага перыяду, але ўсё роўна ў краіне склалася сістэма духоўнага і патрыятычнага выхавання моладзі. "Можна сказаць, што гэта сістэма была жорсткая і не без заган, але яна дзейнічала і прывівала агульначалавечыя каштоўнасці", - адзначыў ён. Негатыўны след, на думку Віктара Русака, пакінуў распад СССР. У канцы 1980-х гадоў пачалася дэстабілізацыя абстаноўкі: "Ідэалагічныя падыходы былі такія, што не засталося такой падзеі, якая тады не была б абліта граззю. І гэта прывяло да дэмаралізацыі цэлага пакалення, асабліва ў тых выпадках, калі не было дастатковага ўплыву сям`і".
Былі размыты маральныя каштоўнасці, што ў выніку прывяло да большага распаўсюджвання хамства і грубасці ў грамадстве. "На шчасце, нас гэта менш закранула, чым, напрыклад, Расію. Там жа амаль нармальнымі сталі сітуацыі, калі нехта некага падрэзаў на дарозе, а потым за гэта б`юць бейсбольнымі бітамі. Гэта ўспрымаецца як звычайны факт", - расказаў дэпутат. Віктар Русак падкрэсліў, што ўсё гэта адбываецца на фоне сучаснага кіно, у якім часта вельмі шмат сцэн насілля і жорсткасці. "Не лічыце мяне рэтраградам. Я нармальна стаўлюся да замежнага кінематографа. І ўсё ж, калі вы ўключыце тэлевізар, то ўбачыце, як культывуецца насілле. Нават для вырашэння станоўчых задач герой фільма б`е ў морду без размоў, і кроў льецца ракой". У звычайным жыцці гэта прыводзіць да таго, што людзі вырашаюць канфлікты не цывілізаванымі метадамі, а сілавымі. "Але ж тэрарызм - гэта якраз вырашэнне пытанняў сілавымі метадамі. З гэтага трэба рабіць высновы пры выхаванні моладзі", - адзначыў дэпутат. Ён нагадаў, што менавіта духоўныя праблемы маладога віцябчаніна сталі адной з прычын таго, што адбыўся сумна вядомы тэракт у мінскім метро.
2 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/842/22454
Текущая дата: 19.11.2024