Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам аб затрыманні супрацоўніка спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 26 ліпеня, адказваючы на пытанні журналістаў.

Каменціруючы сітуацыю вакол былога супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта актуальна і для Беларусі. "Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой", - заявіў Прэзідэнт.

"Гэта як называецца? З нашага пункту гледжання - здрадніцтва. А чаму з амерыканскага пункту гледжання Сноўдэна нельга расцаніць як здрадніка? Таму тут не павінна быць двайных стандартаў. Мы павінны зыходзіць з гэтага", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

26 ліпен 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/843/22389
Текущая дата: 19.11.2024