Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 жніўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць чацвёртым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.

Якія падзеі адбыліся 12 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 жніўня

У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
У 1812 годзе падчас вайны з Напалеонам адбылася Гарадзечанская бітва.
У 2004 годзе была заснавана беларуская версія Вікіпедыі.

Хто нарадзіўся 12 жніўня

1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
1966 год: Лера Сом, беларуская паэтэса, бард

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці і аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі Эрвін Шродзінгер.

12 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.

Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лопуху. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.

На Сілу, калі спрыяла надвор`е, працягвалі жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.

Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці зладзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.

Sputnik, 12 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/85/70467
Текущая дата: 06.10.2024