Белорусский портал в Казахстане

Жанчыне ў банку распавялі аб ашуканцах, але яна ўсё роўна ўзяла для іх крэдыт



Мінчанцы ў месенджары паступіла тэлефанаванне ад нібыта праваахоўніка. Ён паведаміў, што на імя жанчыны ашуканцы з ліку работнікаў банка аформілі крэдыт. Каб вярнуць грошы і пакараць злачынцаў, яна павінна аформіць пазыку і перавесці грошы на рахунак.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у працэсе афармлення дакументаў работнік банка паказала пацярпелай буклет, у якім апісана схема махлярства. Жанчына азнаёмілася, аднак аформіла крэдыт на 10 000 рублёў.

У паштовае аддзяленне мінчанка патрапіла перад закрыццём і паспела перавесці 6800 рублёў, скончыць перавод вырашыла раніцай. На наступны дзень жанчына прыехала ў РУУС даведацца, ці з’яўляецца праваахоўнікам той, хто ёй званіў, і зразумела, што стала ахвярай аферыстаў.

Распачата крымінальная справа за махлярства.

Сяргей Расолька
Звязда, 14 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/85/70524
Текущая дата: 06.10.2024