Белорусский портал в Казахстане

Качанава: беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум — эфектыўная пляцоўка для ўзаемадзеяння



Вынікі першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму мы ўжо ўбачылі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках пленарнага пасяджэння бізнес-форуму на тэму «Жанчыны ў бізнесе-патэнцыял для развіцця дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана».

«Наш бізнес-форум — сапраўды ўнікальная пляцоўка, дзе мы можам узаемадзейнічаць, — і вынікі якога мы ўжо ўбачылі», — сказала Наталля Качанава.

«Ёсць узбекская мудрасць, якая абвяшчае: тутаўнік, які пасадзіў аднойчы, атрымлівае плён сто гадоў, — падкрэсліла спікер. — Я жадаю, каб парастак нашага ўзаемадзеяння, пасаджаны на Першым беларуска-узбекскім жаночым бізнес-форуме, з кожным годам умацоўваўся і ператвараўся ў магутнае дрэва са шматлікімі галінамі — напрамкамі супрацоўніцтва, цешыў выдатнымі пладамі вынікаў у імя працвітання нашых краін і народаў».

Па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі нашу краіну з афіцыйным візітам наведвае парламенцкая дэлегацыя Узбекістана на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Танзілай Нарбаевай. Падчас візіту арганізавана правядзенне Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму. У рамках форуму напярэдадні прайшлі секцыйныя пасяджэнні. Сёння адбылося ключавое мерапрыемства бізнес-форуму — пленарнае пасяджэнне.

Арганізатар форуму — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Звязда, 6 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/85/70954
Текущая дата: 19.11.2024