Аб гэтым заявіў 7 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу для навуковай і творчай інтэлігенцыі "Магістр".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на нядаўніх сустрэчах са студэнцкай моладдзю і артыстамі Купалаўскага тэатра яго прасілі дапамагчы ў вырашэнні самай надзённай праблемы - жыллёвай. "Мы не сталі адкладваць вырашэнне гэтага пытання ў доўгую скрынку і ўжо сёння пераходзім ад слоў да справы - пачынаем узвядзенне жылога квартала "Магістр" для навуковай і творчай інтэлігенцыі", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта падзея азначае новы падыход да рэалізацыі жыллёвай палітыкі ў Беларусі. "Мы пачынаем ажыццяўленне перспектыўнага нацыянальнага праекта стварэння дзяржаўнага арэнднага жылля, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Гэты нібы будзённы прыезд Прэзідэнта на будаўнічую пляцоўку з`яўляецца гістарычнай падзеяй, таму што адсюль мы пачынаем глабальнае будаўніцтва арэнднага жылля - гэтай новай формы, якая ў нашай дзяржаве была не развіта, у той час як у іншых краінах даўно будуюць такое жыллё. Гэта сучасны еўрапейскі шлях і дастойная альтэрнатыва прыватнаму жыллёваму рынку з яго завоблачнымі цэнамі".
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, што кошт найму арэнднага жылля павінен быць не ніжэйшым як 50 працэнтаў ад рыначнага: "Гэта прынцыпова для ўсіх. Арэнднае жыллё не можа быць таннейшым, чым 50 працэнтаў рыначнага кошту, але і даражэйшым мы не будзем рабіць". Разам з тым, гаворачы аб будаўніцтве арэнднага жылля, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для пэўных катэгорый грамадзян будзе прадоўжана будаўніцтва сацыяльнага жылля. "Гэта, напэўна, ваенныя людзі, і тое нейкая частка. І, самае галоўнае, - шматдзетныя сем`і. Мы ім будзем сур`ёзна дапамагаць, таму што гэта наш галоўны прыярытэт. Ва ўсім астатнім будзем недзе крыху дапамагаць, але мы пераходзім да арэнднага жылля, як жыве ўвесь свет" , - сказаў беларускі лідар.
"З`яўленне новых дамоў - гэта магчымасць для маладых людзей стварыць сямейны ачаг і ўладкаваць быт, арандаваўшы ў дзяржавы сваю першую кватэру па даступнай цане, а не туліцца ў бацькоў або аддаваць практычна ўсю зарплату за куток у прыватніка. Дзякуючы гэтаму паступова накопліваць грошы і будаваць уласнае жыллё, не баючыся за заўтрашні дзень", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стаўка на талент і інтэлект з`яўляецца адным з галоўных складальнікаў паспяховага развіцця краіны, а ўзяты курс на мадэрнізацыю эканомікі шматразова ўзмацняе патрэбнасць у адораных, актыўных, творча думаючых людзях. "У нас сёння вельмі не хапае моладзі ў выкладчыцкім асяроддзі. А няма выкладчыкаў - няма і ВНУ. І гэты малады чалавек з задавальненнем працаваў бы, а не кідаўся б у пошуках якога-небудзь жылля, калі б у яго быў невялікі, але свой куток. І мы будзем тут будаваць не шыкоўныя, не вялікія кватэры для такіх людзей, дзе можа жыць сям`я з адным або двума дзецьмі. А за гэты час чалавек можа падумаць аб будаўніцтве большай кватэры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька далажыў кіраўніку дзяржавы аб планах па будаўніцтву жылога комплексу "Магістр". У яго стварэнне будзе ўкладзена больш як Br500 млрд.
Акрамя таго, размешчаны побач Парк высокіх тэхналогій таксама выказаў жаданне прафінансаваць будаўніцтва прыкладна 300-500 кватэр, якія будуць прадастаўляцца ў арэнду супрацоўнікам кампаній-рэзідэнтаў ПВТ.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб усе работы праводзіліся ў сціслыя тэрміны, і гэты жылы квартал быў поўнасцю ўзведзены і добраўпарадкаваны да Дня незалежнасці ў ліпені 2015 года. Пры гэтым Прэзідэнт засяродзіў увагу на неабходнасці грунтоўна прапрацаваць пытанне развіцця спадарожнай сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, каб не дапусціць празмернай траты бюджэтных сродкаў.
"Не сумняваюся, што гэта ініцыятыва знойдзе свой водгук і ў іншых рэгіёнах краіны. Арэндныя дамы для педагогаў і работнікаў культуры з`явяцца ў абласных і раённых цэнтрах", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы на месцы будаўніцтва жылога квартала таксама заклаў памятную капсулу з пасланнем будучым пакаленням.
Згодна з канцэпцыяй комплекс будзе ўключаць 9 жылых дамоў арэнднага тыпу на 2,2 тыс. кватэр, аб`екты сацыяльна-культурнага прызначэння, блок гандлёвага і бытавога абслугоўвання, аўтастаянкі. Жылы комплекс "Магістр" будзе размяшчацца на тэрыторыі ў межах: кальцавая дарога вакол Мінска - паўночная і ўсходняя межы ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ўздоўж вуліцы Ф.Скарыны.
7 мая 2013, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/852/20985
Текущая дата: 19.11.2024