Белорусский портал в Казахстане

Славянскі базар у Віцебску



На эстрадным конкурсе "Славянскага базару" Беларусь прадставіць студэнт БДУКМ Аляксандр Салаўёў.

На міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", які пройдзе ў час ХХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Беларусь прадставіць артыст Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Аляксандр Салаўёў.

Аляксандр Салаўёў родам з Маладзечна. У родным горадзе ён скончыў музычнае вучылішча па класу акадэмічнага вакалу, цяпер з`яўляецца студэнтам пятага курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па класу эстраднага вакалу.

Аляксандра прызналі лепшым у час паўторнага праслухоўвання ўдзельнікаў адборачнага тура міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". Аб дадатковым праглядзе журы аб`явіла тыдзень таму, калі не змагло выбраць аднаго кандыдата ў час другога этапу адборачнага тура, у якім прынялі ўдзел 10 выканаўцаў. Тады судзейская калегія выбрала двух музыкантаў: Аляксандра Салаўёва і выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па класу вакалу Аляксандра Кавалёва, якія і былі запрошаны на паўторнае праслухоўванне.

У склад журы ўвайшлі мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь - ансамбля "Сябры" народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі, мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады народны артыст Беларусі Васіль Раінчык, кампазітар Алег Елісеенкаў, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. Старшыня экспертнай групы - першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі.

XXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" плануецца правесці з 11 па 17 ліпеня.

16 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/855/20624
Текущая дата: 18.11.2024