У Беларусі ствараецца новы інфармацыйны партал для дапамогі па ўсынаўленню дзяцей, паведамілі ў Беларускім саюзе жанчын.
Пярвічная арганізацыя ГА "Беларускі саюз жанчын" Нацыянальнага банка сумесна з Нацыянальным цэнтрам усынаўлення Міністэрства адыкацыі і ТАА "Лайт Вэл Арганізэйшн" праводзяць работу па стварэнню інфармацыйнага партала dadomu.by. Асноўная яго мэта - дапамога дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, рэалізаваць свае правы на выхаванне ў сем`ях беларускіх грамадзян, а таксама дапамагаць грамадзянам, якія жадаюць прыняць дзяцей на выхаванне, атрымаць больш поўную інфармацыю аб дзецях, якія маюць патрэбу ў сямейным выхаванні.
Прапанова па распрацоўцы інфармацыйнага партала dadomu.by ўзгоднена з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Цяпер зарэгістравана даменнае імя партала dadomu.by, падпісана тэхнічнае заданне на яго распрацоўку, набліжаюцца да завяршэння работы па стварэнню макета інфармацыйнага партала.
У БСЖ адзначылі, што на гэтым этапе распрацоўка інфармацыйнага партала праводзіцца за кошт інтэлектуальных і фінансавых рэсурсаў ТАА "Лайт Вэл Арганізэйшн", Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі і Беларускага саюза жанчын.
На партале плануецца размяшчаць інфармацыю аб дзецях-сіротах і дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў і маюць патрэбу ў сямейным уладкаванні, - выхаванцах дзіцячых інтэрнатных устаноў рознай ведамаснай прыналежнасці, якія падлягаюць перадачы на розныя формы сямейнага ўладкавання (усынаўленне, апека, папячыцельства), а таксама на патранатнае выхаванне; выхаванцах прыёмных сем`яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, якія знаходзяцца пад часовай апекай прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў, якія падлягаюць усынаўленню. На партале будуць размешчаны фатаграфіі, даныя аб дзіцяці, аб дзіцячых інтэрнатных установах, упраўленнях (аддзелах) адукацыі, аб формах сямейнага ўладкавання дзяцей. Будзе таксама прадастаўлена інфармацыя аб алгарытмах дзеяння грамадзян, зацікаўленых у прыёме дзяцей на выхаванне.
Стварэнне партала плануецца завяршыць да 14 кастрычніка 2013 года.
18 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/855/20660
Текущая дата: 18.11.2024