У архікатэдральным касьцёле Панны Марыі ў Менску адбудзецца імша за ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам.
Тры гады таму ў гэты дзень пры падзеньні самалёта загінулі 96 польскіх урадоўцаў на чале з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім.
Як паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юры Санько, малітва адбудзецца з ініцыятывы амбасады Польшчы ў Беларусі. Яе ўзначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
За польскіх ахвяраў трагедыі ў Расеі памоляцца таксама ў Горадні. Сьвятары і вернікі ўшаноўваюць памяць ксяндза Юзэфа Ёнеца, які загінуў разам зь іншымі пасажырамі самалёта.
Юзэф Ёнец быў заснавальнікам касьцёльных спартовых парафіядаў і адкрываў першую парафіяду дзяцей і моладзі ў Гародні.
Галіна Абакунчык
Радыё Свабода, 10 красавіка 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/857/20472
Текущая дата: 18.11.2024