Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта



Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2013 года.

Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня.

Штогод мільёны вернікаў ва ўсім свеце схіляюцца перад бязмернай веліччу ахвярнасці Хрыста. Як вясновыя прамяні саграваюць зямлю, так Хрыстова Уваскрэсенне ўмацоўвае духоўнасць, адраджае веру ў дабро і справядлівасць, дорыць святло радасці.

Вялікдзень — сімвал абнаўлення і міралюбнасці, жыватворны выток асноў хрысціянскага гуманізму. Ён заклікае да імкнення жыць у любові, працаваць сумленна, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе.

Няхай свята Уваскрэсення стане для вас невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў і імкненняў, натхніць і надасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям`і і роднай Беларусі.

Шчыра зычу вам здароўя, поспехаў у справах і пачынаннях, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.

Звязда
, 30 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/859/20212
Текущая дата: 18.11.2024