Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне



Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by), пагаршэнне надвор`я чакаецца ў найбліжэйшыя суткі, 1 красавіка, у сувязі з перамяшчэннем цыклону з паўднёвага захаду Еўропы праз цэнтральныя раёны Беларусі.

Ноччу і раніцай у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах краіны прагназуецца моцны мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. На паўднёвым усходзе ападкі будуць ісці галоўным чынам у выглядзе дажджу і месцамі суправаджацца туманамі.

Тэмпература паветра бліжэйшай ноччу 0 — мінус 2°С, днём у панядзелак 1—3°С вышэй за нуль. Парывы ветру ноччу месцамі будуць дасягаць 12 м/с, днём 3—5 м/с.

Такое ж надвор`е прагназуецца і на ўвесь наступны тыдзень.

БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/859/20238
Текущая дата: 18.11.2024