У Беларусі з 1 верасня па ўказе нумар 259 ад 15 жніўня 2023 года павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля).
У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі ў сярэднім вырасце на 5 працэнтаў.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ўдакладнілі, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой. Ён залежыць ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.
У верасні расходы на выплату пенсій складуць Br1,7 млрд, з іх Br72 млн - на іх павышэнне. Працоўныя пенсіі атрымліваюць больш як 2,3 млн чалавек.
Між тым сацыяльныя пенсіі, атрымальнікамі якіх у асноўным з`яўляюцца людзі з інваліднасцю і дзеці-інваліды, а іх каля 75 тыс. чалавек, выраслі з 1 жніўня.
1 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
1 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/86/70885
Текущая дата: 19.11.2024