Белорусский портал в Казахстане

Вялікая група работнікаў МНС Беларусі ўзнагароджана медалямі "За бездакорную службу"



Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Вялікая група работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі ўзнагароджана медалямі "За бездакорную службу" I, II і III ступені за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

Медаля I ступені ўдастоены начальнік аддзела сувязі і апавяшчэння МНС палкоўнік унутранай службы Уладзімір Рэнчынскі, намеснік начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Сяргей Серада і галоўны спецыяліст упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МНС падпалкоўнік унутранай службы Аляксандр Сафоненка.

18 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/862/19962
Текущая дата: 18.11.2024