Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын.
Дарагія суайчынніцы!
Нашы мілыя і любімыя маці, бабулі, сёстры, жонкі, дочкі і супрацоўніцы!
У гэты цудоўны час прыходу доўгачаканай вясны мне хочацца ад імя ўсіх беларускіх мужчын павіншаваць вас з Днём жанчын.
Крыніца жыцця, пачатак усіх пачаткаў, Жанчына з яе мудрасцю і ўнутранай сілай з`яўляецца той асновай, на якой трымаецца свет. Вы натхняеце нас на подзвігі і адкрыцці, умееце ашчаслівіць поглядам і спыніць варожасць словам, дорыце чалавецтву бессмяротнасць, заключаную ў дзецях. Нездарма самыя дарагія для кожнага словы — Зямля, Радзіма, Беларусь — жаночага роду.
Сёння вы — адна з галоўных рухальных сіл паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, падтрымання палітычнай стабільнасці ў грамадстве, навуковага і культурнага прагрэсу. Вашы веды, талент і вялікая працавітасць даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. І пры гэтым вы не страчваеце душэўнасці, мяккасці і прыгажосці, застаяцеся добрымі маці, жонкамі і гаспадынямі, вернымі і надзейнымі спадарожніцамі.
Прыміце словы захаплення, удзячнасці і пакланення за тое, што вы робіце для сваёй сям`і і для ўсёй краіны. Няхай у вашых дамах пануюць згода і дастатак, ніколі не змаўкае дзіцячы смех і квітнее цудоўнае зямное каханне.
Здароўя, поспехаў, шчасця і дабра вам і вашым блізкім.
Са святам радасці і ўсмешак — з 8 Сакавіка!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 7 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/864/19707
Текущая дата: 18.11.2024