Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" пройдзе 24-28 чэрвеня ў Магілёве



Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава.

Музычны форум не здрадзіць сваім традыцыям, якія былі напрацаваны за мінулыя дваццаць гадоў. Аматараў духоўнай музыкі чакае шмат выступленняў вядомых харавых калектываў, выканаўцаў і музыканктаў з блізкага і далёкага замежжа. Напрыклад, заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме ўжо ёсць з Беларусі, Расіі, Грузіі, Арменіі, Італіі, ЗША і іншых краін. У праграме юбілейнага фестывалю будзе шмат выставак, канферэнцый, творчых сустрэч, канцэртаў, а магілёўскія валанцёры-пратэстанты ўзяліся за арганізацыю цікавай маладзёжнай праграмы форуму.

"У гэтым годзе абласны цэнтр будзе прымаць міжнародны фестываль "Магутны Божа" ў статусе культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь і Садружнасці. Гэта накладвае асаблівы адбітак на яго правядзенне, - адзначыла Ірына Жабарава. - Мы плануем як мага далей адысці ад афіцыёзу і зрабіць асноўны ўпор на духоўнасць, задзейнічаць шмат адкрытых канцэртных пляцовак. Гала-канцэрт, як і ў мінулым годзе, прынята рашэнне правесці на стадыёне "Спартак", каб дакрануцца да высокага мастацтва змаглі як мага больш гледачоў".

Цяпер вядуцца перагаворы па ўдзелу ў фестывалі такіх вядомых калектываў, як аркестр "Віртуозы Масквы" пад кіраваўніцтвам Уладзіміра Співакова, хор Кіева-Пячэрскай лаўры, і многіх іншых. Адным з галоўных мерапрыемстваў фестывалю будзе традыцыйны вакальна-харавы конкурс. Журы ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, прафесар, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Белдзяржаакадэміі музыкі Станіслаў Калінін.

6 сакавіка 2013, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/864/19714
Текущая дата: 18.11.2024