Белорусский портал в Казахстане

Мінгандлю даручыла правяраць асобы трымальнікаў банкаўскіх картак пры ажыццяўленні імі пакупак праз тэрміналы



Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгандлю.

Міністэрства гандлю дало даручэнне правяраць асобы трымальнікаў банкаўскіх картак пры ажыццяўленні імі пакупак праз тэрміналы. Даручэнне дадзена кіраўнікам органаў кіравання гандлю і паслуг аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама кіраўнікам аб`ектаў гандлю і сэрвісу,

З мэтай развіцця абароту за тавары і паслугі, атрыманага з дапамогай плацежных картак, даручана забяспечыць выкананне персаналам аб`ектаў гандлю "Кіраўніцтва па абслугоўванні трымальнікаў картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу з выкарыстаннем плацежных тэрміналаў", правядзенне праверкі асоб трымальнікаў картак, а таксама аснашчэнне працоўных месцаў неабходнымі для падключэння плацежных тэрміналаў камунікацыямі. У ліку камунікацый значацца свабодная тэлефонная лінія, падключэнне да інтэрнэту і разеткі.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 8 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/864/19751
Текущая дата: 18.11.2024