Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Галоўнае права чалавека — нармальна жыць і зарабляюць, гадаваць дзяцей



"Я ніколі не патрабую ад вас больш, чым ад сябе. Стаўцеся да людзей так, як стаўлюся я", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 8 лютага на справаздачным агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза.

"І калі вы мяне абралі, я вымушаны патрабаваць і ад тых, хто абіраў і хто не абіраў, менавіта такога стаўлення да людзей, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — У гэтым правы чалавека, пра якія гавораць "пятая калонная" і Захад вучыць, і ўсе астатнія. У гэтым галоўнае права чалавека — нармальна жыць і зарабляць, гадаваць дзяцей".

БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/869/19350
Текущая дата: 18.11.2024