Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час рабочай паездкі ў Брэст.
"Вучэнне выключна планавае, мае адкрыты характар. І беларускі бок, і Сакратарыят АДКБ у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі запрасілі міжнародных наглядальнікаў, ваенных аташэ, дыпламатычны корпус, у тым ліку нашых суседзяў - палякаў і літоўцаў. Я не ведаю, ці прымуць яны ўдзел. Але мы ў адрозненне ад суседзяў дэманструем адкрытасць, міралюбівасць і паказваем, што за вучэнні і якія іх мэты - выключна абарончыя, для абароны сваёй краіны, сваёй тэрыторыі", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што заходнія суседзі праводзяць на сваёй тэрыторыі вучэнні, аднак прадстаўнікоў Беларусі ў якасці наглядальнікаў не запрашаюць. "На сумежнай тэрыторыі праходзяць вучэнні. За апошні час нават спроб запрасіць беларускі бок для назірання не было", - канстатаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.
29 жніўня 2023, Брэст
БЕЛТА
29 жніўня 2023, Брэст
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/87/70836
Текущая дата: 19.11.2024