Прадпрыемства "Мінсккамунцепласетка" ўжо атрымала пашпарт гатоўнасці да ацяпляльнага сезона.
Аб гэтым на прэс-канферэнцыі "Гатоўнасць аб`ектаў энергетыкі, сацыяльнай сферы і жыллёва-камунальнай гаспадаркі сталіцы да будучага асенне-зімовага перыяду" расказаў першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер КУП "Мінсккамунцепласетка" Генадзь Лукашэвіч.
Галоўны інжынер прадпрыемства адзначыў, што ў час падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона быў праведзены неабходны прафілактычны рамонт 46 кацельняў, 315 ЦЦП (цэнтральных цеплавых пунктаў) і КПУЦаў (квартальных пунктаў уліку цяпла). Спецыялісты прадпрыемства выпрабавалі абсталяванне і цеплавыя сеткі, а гэта каля 950 км сетак у аднатрубным вылічэнні. Праведзена неабходная работа па дыягнаставанні кацельнага і дапаможнага абсталявання, па яго выніках ужо завершаны рамонт. Работнікі "Мінсккамунцепласеткі" замянілі неабходныя прыборы ўліку і прывялі да нарматыўных паказчыкаў каля 1,5 км цеплавых сетак.
Разам з тым на прадпрыемстве быў створаны неабходны аварыйны запас топачнага мазуту і драўнянага паліва на выпадак пазаштатных сітуацый, а таксама забяспечана поўнае камплектаванне дыспетчарскай і аварыйна-рамонтнай службаў, што, на думку галоўнага інжынера, дасць магчымасць безаварыйна і аператыўна рэагаваць на ўсе пазаштатныя сітуацыі ў перыяд праходжання ацяпляльнага сезона.
Усе гэтыя мерапрыемствы далі магчымасць атрымаць пашпарт гатоўнасці, удакладніў Генадзь Лукашэвіч. Цяпер абсталяванне кацельняў, цеплавых сетак і ЦЦП працуе ў эканамічным рэжыме з выкананнем сацыяльных стандартаў.
29 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
29 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/87/70866
Текущая дата: 19.11.2024