Аб гэтым паведамляецца на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
Органамі пагранічнай службы Беларусі ў 2012 годзе за парушэнне пагранічнага заканадаўства было затрымана каля 7,5 тыс. чалавек. З іх 619 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы (у Беларусь — 98, з Беларусі — 521), 334 парушальнікі рэжыму мяжы, больш чым 3,9 тыс. парушальнікаў пагранічнага рэжыму і звыш 2,6 тыс. парушальнікаў рэжыму ў пунктах пропуску.
Практычна палова парушальнікаў мяжы спрабавала выкарыстаць начны час сутак. Кожны другі затрыманы парушальнік мяжы — выхадзец з Афра-Азіяцкага рэгіёну. Найбольшая колькасць спроб парушэння мяжы спынена на польскім, украінскім і літоўскім напрамках.
У рамках барацьбы з незаконнай транзітнай міграцыяй выяўлена 39 магчымых каналаў незаконнай міграцыі, з якіх 10 перакрыта. Самастойна і ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі затрымана 14 арганізатараў і памагатых незаконнай транзітнай міграцыі, 318 незаконных мігрантаў — парушальнікаў мяжы. Выяўлена каля 9,3 тыс. патэнцыяльных незаконных мігрантаў. У адпаведнасці з міжнароднымі нормамі права незаконнымі мігрантамі прызнаны 7,4 тыс. чалавек, з іх 1,4 тыс. затрыманы непасрэдна на мяжы і ў межах пагранічнай зоны.
У сферы абароны эканамічных інтарэсаў спынена дзейнасць чатырох арганізаваных злачынных груп, якія спецыялізаваліся на незаконным перамяшчэнні цераз мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у асабліва буйных памерах. Усяго выяўлена 2,2 тыс. выпадкаў незаконнага перамяшчэння цераз мяжу матэрыяльных каштоўнасцей на 78,4 млрд. рублёў. Выяўлена 438 аўтамабіляў з тайнікамі, абсталяванымі для правозу кантрабанды. Асноўнымі прадметамі кантрабанднай дзейнасці былі прамысловыя тавары (57,3 млрд. рублёў) і тытунёвыя вырабы (12,4 млрд. рублёў). Найбольш актыўна кантрабандысты дзейнічалі на ўкраінскім, польскім і літоўскім напрамках.
Па лініі процідзеяння кантрабандзе наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў самастойна і ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Беларусі, Літвы і Расіі выяўлена і спынена дзевяць каналаў кантрабанды наркотыкаў, затрымана больш чым 95 кг наркатычных сродкаў і 6,4 кг псіхатропных рэчываў, на прыгранічнай тэрыторыі знішчана больш чым 15 тон зялёнай масы раслін з утрыманнем наркотыкаў. Найбольшыя аб`ёмы незаконнага абароту наркотыкаў былі звязаны з прыбалтыйскім і польскім напрамкамі.
У рамках барацьбы з тэрарыстычнымі праявамі і экстрэмізмам сумесна з узаемадзейнымі структурамі пры правядзенні прафілактычных і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з незаконнага абароту канфіскавана 142 адзінкі зброі, 4,9 тыс. адзінак боепрыпасаў, 3,5 кг выбуховых рэчываў і 26 адзінак спецсродкаў. Найбольш праблемнымі ў гэтым пытанні былі ўкраінскі, літоўскі і польскі напрамкі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/870/19227
Текущая дата: 18.11.2024