У працэсе дэнацыяналізацыі Беларусі пакуль не пройдзены "пункт невяртання", мяркуе пісьменнік.
Пра гэта пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў заявіў 23 студзеня ў Магілёве на сустрэчы з грамадскасцю, прысвечанай 150-годдзю паўстання 1863–1864 гадоў.
«Я мяркую, што параўнанні Беларусі з Ірландыяй, якія часта робяцца, калі гавораць пра моўную сферу, некарэктныя. Большасць ірландцаў не валодаюць ірландскай мовай, а большасць беларусаў валодаюць беларускай мовай, няхай нават пасіўна. Думаю, усе беларусы беларускую мову разумеюць, могуць не разумець некаторых нюансаў, але гэта не азначае, што яны гэтай мовы не ведаюць», — зазначыў літаратар.
У інтэрв’ю БелаПАН Арлоў заявіў, што сённяшняе стаўленне ўладаў да фігуры Кастуся Каліноўскага і паўстання 1863 года выклікае «бясконцае шкадаванне», бо менавіта падчас гэтага паўстання пачала нараджацца сучасная беларуская нацыя. «Мне ўяўляецца, што наша нацыянальнае адраджэнне, якое ў выніку прывяло да стварэння беларускай дзяржавы з яе сучаснай назвай, было б немагчымым без паўстання, якое стала яго каталізатарам. Паўстанцы мелі газету на беларускай мове. Лісты Каліноўскага „з-пад шыбеніцы“, напісаныя на беларускай мове, не страцілі сваёй актуальнасці і зараз», — сказаў Арлоў.
Пісьменнік шкадуе, што цяперашняя палітыка дзяржавы ў сферы гісторыі, культуры, адукацыі вядзе не да вяртання гістарычнай памяці, а да вяртання міфаў, створаных савецкай і расійскай дваранскай гістарыяграфіяй.
«Міфаў пра гэтую адзіную народнасць, з якой нібыта выйшлі тры народы, пра адзіную Кіеўскую Русь, пра ўз’яднанне Беларусі з Расіяй у канцы XVIII ст. У гэтым шэрагу я бачу і стаўленне да паўстання 1863 года», — падкрэсліў Арлоў.
На яго думку, гэта стаўленне людзей не «беларусацэнтрычных», а «расійскацэнтрычных».
«Зараз гэтыя погляды расійскіх гістарыёграфаў транслююцца гэтак званымі беларускімі гісторыкамі, якія, на маю думку, проста выконваюць замову, знаходзячыся ў расійскацэнтрычным полі», — заявіў пісьменнік.
Разам з тым ён упэўнены, што дэмакратычная беларуская грамадскасць, якая захоўвае гістарычную перспектыву для краіны, з годнасцю адзначыць 150-годдзе паўстання Каліноўскага. «І хацелася б, каб першай такой маштабнай падзеяй стала дыктоўка па адным з „Лістоў з-пад шыбеніцы“, якая пачнецца ў 175-ы дзень нараджэння Каліноўскага — 2 лютага», — сказаў Арлоў
Белорусский Партизан
24 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/872/19109
Текущая дата: 18.11.2024