Фотавыстава Анатоля Клешчука "Мае праведнікі", прысвечаная беларусам, якія ратавалі яўрэйскае насельніцтва ад знішчэння фашысцкімі агрэсарамі ў гады Другой сусветнай вайны, адкрылася 25 студзеня ў Музеі гісторыі Мінска.
Адкрыццё выставы прымеркаванае да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, які па ініцыятыве ААН адзначаецца 27 студзеня з 2005 года. Дата была абраная невыпадкова — у гэты дзень у 1945 годзе савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер Асвенцім (Польшча).
У экспазіцыю фотавыставы ўвайшло 58 рознафарматных фотаздымкаў, аб`яднаных адной тэмай. На іх выяўлены беларускія праведнікі свету. Менавіта так згодна з ізраільскім законам аб Памяці Катастрофы (1951) называюць людзей, якія тым ці іншым чынам дапамагалі яўрэйскаму насельніцтву, ратуючы яго ад знішчэння ў часы Другой сусветнай вайны. Выстава будзе працаваць да 3 сакавіка.
Кіраўнік дэпартамента грамадскай інфармацыі прадстаўніцтва ААН у Мінску Віктар Радзівіноўскі на адкрыцці выставы адзначыў, што ў фотаздымках Клешчука тэма мужнасці людзей, якія ратавалі яўрэяў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў падчас вайны, адлюстравана вельмі добра.
"Выстава Анатоля Клешчука паказвае простых, сціплых людзей, якія не лічаць сябе героямі, людзей, не заўсёды ўслаўленых у сваёй Айчыне, але дзякуючы якім выратаваныя многія жыцці", — сказаў ён, дадаўшы, што праца фотамастака дапаможа культурнаму і адукацыйнаму адраджэнню ў Беларусі.
У інтэрв`ю аўтар фотаработ расказаў, што пачаў займацца тэмай праведнікаў свету ў 1995 годзе, таму што яго "ўсхвалявалі гэтыя людзі і іх гісторыі".
"Сёння гэтыя здымкі, можа, не адлюстроўваюць падзей, да якіх маюць дачыненне людзі на іх. Але праз вобразы і стан гэтых людзей я перадаю, што яны сапраўды адпавядаюць свайму званню праведнікаў свету. Яны сціплыя, чалавечыя, адкрытыя і бескарыслівыя, такімі я хачу іх паказаць, такімі яны і былі, калі ажыццяўлялі свае подзвігі", — адзначыў Анатоль Кляшчук.
Тэма праведнікаў свету будзе актуальная ва ўсім свеце заўсёды — такое меркаванне выказаў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.
"Для працэсу прызнання праведнікаў свету няма тэрміну даўніны, — заявіў дыпламат. — Як бясконцы пошук імёнаў людзей, загінулых у гады Другой сусветнай вайны, знішчаных фашызмам, так бясконцыя імёны людзей, якія ратавалі іх. Менавіта людзі беларускага народа — самага высакароднага і смелага народа — ратавалі яўрэяў, цудоўна ведаючы, што яны рызыкуюць сваім жыццём і жыццямі сваіх дзяцей, і, тым не менш, рабілі гэта".
"Калі гавораць пра нейкі народ, заўсёды спрабуюць выдзеліць нейкую адметную ад іншых народаў якасць, дык вось для мяне як для ізраільцяніна паняцце "беларусы" заключаецца менавіта ў іх здольнасці ахвяраваць жыццямі ў імя чалавечага жыцця", — падсумаваў Шагал.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы ізраільскі пасол аб`явіў аб прысваенні звання "Праведнік свету" Марыі Маісеенцы — пасмяротна. Жанчына, якая ў гады вайны хавала ў сваім доме яўрэйскую дзяўчынку, выдаючы яе за сваю пляменніцу, памерла ў 1963 годзе. Імя Марыі Маісеенкі, як і імёны іншых ратавальнікаў, выгравіраванае на сцяне мемарыяла Катастрофы (Халакосту) і Гераізму Яд ва-Шэм, які знаходзіцца ў Іерусаліме на Гары памяці. Пасведчанне аб званні і медаль за гераіню атрымаў яе сын Аляксандр.
Паводле звестак супрацоўнікаў Яд ва-Шэм на 1 студзеня 2012 года, сярод прызнаных праведнікамі свету — каля 570 беларусаў.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/872/19126
Текущая дата: 18.11.2024