Белорусский портал в Казахстане

У 2012 годзе пасажыры БЧ набылі праз інтэрнэт больш як 120 тысяч білетаў



Летась пасажыры Беларускай чыгункі набылі праз інтэрнэт больш як 120 тысяч білетаў.

Як паведамляе прэс-служба БЧ, праз анлайн-сістэму продажу ў 2012 годзе было набыта 124,2 тысячы праязных білетаў на цягнікі. З іх 20,8 тысячы пасажыры набылі з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая была ўведзена ў верасні ў рэжыме доследнай эксплуатацыі і дазваляе не афармляць праязны дакумент у білетнай касе.

Апрача электроннай рэгістрацыі БЧ для павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў правяла летась шэраг іншых мерапрыемстваў, скіраваных на развіццё анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. У прыватнасці, пасажырам была дадзена магчымасць аплачваць білеты праз інтэрнэт з дапамогай картак усіх банкаў Беларусі, якія прадастаўляюць паслугу інтэрнэт-банкінгу, а таксама з дапамогай сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney.

Набыццё білетаў у рэжыме анлайн станавілася ўсё больш папулярным, сцвярджае прэс-служба. Цягам 2012 года колькасць апалчаных праз інтэрнэт білетаў узрасла амаль у 20 разоў. Калі ў студзені 2012 года праз інтэрнэт было набыта 1,4 тысячы праезных дакументаў, то ў снежні — ужо 26,5 тысячы.

Усё больш запатрабаванай становіцца і паслуга электроннай рэгістрацыі. Колькасць аплачаных з яе дапамогай білетаў павялічылася ў першыя чатыры месяцы эксплуатацыі ў 32 разы — з 308 білетаў у верасні да 9,9 тысячы ў снежні 2012 года.

Зараз праз інтэрнэт з наступным афармленнем у білетнай касе можна быць праязныя дакументы на ўсе цягнікі, што курсіруюць па беларускай магістралі, паведамляе прэс-служба БЧ.

Паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе пры пасадцы ў цягнік замест білета паказаць дакумент, што сведчыць асобу (на падставе якога быў аформлены электронны білет), пакуль даступная толькі пры куплі білетаў на 15 цягнікоў, што курсіруюць у межах тэрыторыі Беларусі. Зараз вядзецца праца па пашырэнні прымянення гэтай паслугі для праезду на цягніках, што курсіруюць у межах тэрыторыі Беларусі.

У першым квартале гэтага года БЧ плануе ўкараніць паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз інтэрнэт на фірменныя міжнародныя цягнікі, што курсіруюць у зносінах з Расіяй і на цягнік Мінск — Рыга.

Перад набыццём праязных дакументаў праз інтэрнэт БЧ рэкамендуе пасажырам уважліва вывучыць правілы і асаблівасці афармлення заказу, размешчаныя на сайце www.poezd.rw.by.

Анлайн-сістэма продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі была ўведзена ў эксплуатацыю ў лютым 2011 года.

БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/873/19007
Текущая дата: 18.11.2024