Белорусский портал в Казахстане

Беларусь спыняе паўнамоцтвы трох кампаній на прадстаўленне інтарэсаў краіны па прыцягенню інвестыцый



Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 17 студзеня 2013 года нумар 30, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакументам спыняюцца паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў Беларусі па пытаннях прыцягнення інвестыцый у рэспубліку інвестагентаў, якімі з`яўляліся кампанія AKJ Capital S.A. (Польшча), прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанню паслуг "БТ Тэлекамунікацыі", ЗАТ "Брасток". Гэтыя кампаніі атрымалі паўнамоцтвы ў 2010 годзе.

Тым самым прызнаны страціўшымі сілу некалькі пастаўноў урада, якімі раней інвестыцыйныя агенты былі надзелены гэтымі паўнамоцтвамі.

21 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/873/19068
Текущая дата: 18.11.2024