Прыярытэтам работы парламента павінна быць забеспячэнне рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады.
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 студзеня на рабочай сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У вас ужо склалася пэўнае меркаванне аб новым складзе парламента, яго працаздольнасці, прафесіяналізме. Для мяне гэта вельмі важна. Хацелася б пачуць ваш пункт гледжання, ці хапае вопыту і ці захавана пераемнасць", - сказаў Прэзідэнт.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў у сувязі з гэтым адзначыў, што ў парламент прыйшлі вельмі актыўныя і падрыхтаваныя дэпутаты.
Кіраўніка дзяржавы таксама цікавілі бліжэйшыя планы парламента новага склікання, работа Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. "Ці ёсць у нас там праблемы, наколькі расійскі бок зацікаўлены ў рэалізацыі гэтага глабальнага і вельмі важнага для нас праекта?" - запытаў Аляксандр Лукашэнка.
На думку Прэзідэнта, прыярытэтам у рабоце Нацыянальнага сходу павінна быць заканадаўчае забеспячэнне выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Уладзімір Андрэйчанка праінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што ў гэтым плане парламентарыі ўжо многае зрабілі. На першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання прынята 30 законапраектаў, да другой сесіі рыхтуецца 55 законапраектаў, якія ў асноўным накіраваны на мадэрнізацыю эканомікі Беларусі, ад чаго ў сваю чаргу залежаць павышэнне дабрабыту грамадзян і ўмацаванне нацыянальнай бяспекі.
Аляксандр Лукашэнка лічыць карысным, каб у час рабочых паездак па рэгіёнах краіны яго суправаджалі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія б адразу бралі на кантроль канкрэтныя пытанні развіцця таго ці іншага рэгіёну. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць удасканальваць работу дэпутатаў з насельніцтвам, умацоўваць іх узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі.
Акрамя таго, на сустрэчы быў абмеркаваны блок пытанняў, якія датычацца міжнароднай дзейнасці парламентарыяў, фарміравання рабочых груп па супрацоўніцтву з парламентамі іншых дзяржаў. Уладзімір Андрэйчанка расказаў аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве беларускіх і расійскіх заканадаўцаў, падкрэсліўшы канструктыўны і плённы характар гэтага ўзаемадзеяння.
У бліжэйшы час актывізуецца работа з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. На сярэдзіну лютага запланаваны візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Камбоджу, дзе будуць разгледжаны пытанні выбудоўвання міжпарламенцкіх адносін, а таксама рэалізацыі канкрэтных праектаў. У іх ліку пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання, стварэнне зборачных вытворчасцей, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.
Чакаецца, што ў пачатку сакавіка Беларусь наведае з візітам старшыня Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі. У верасні пройдзе пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), у якім беларускі бок на правах наглядальніка ў гэтай арганізацыі плануе прыняць удзел.
17 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/874/18967
Текущая дата: 18.11.2024