Белорусский портал в Казахстане

Ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны прадстаўнікі медыцыны, культуры і сілавых структур



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны прадстаўнікі медыцыны, культуры, сілавых структур і іншых сфер. Адпаведныя ўказы аб узнагароджванні дзяржаўнымі ўзнагародамі і распараджэнне аб аб`яўленні падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 студзеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Ордэнамі Айчыны III ступені, "За службу Радзіме" III ступені, медалямі "За адвагу", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За бездакорную службу" I, II і III ступені ўзнагароджаны прадстаўнікі МУС, МНС, Міністэрства абароны, Дзяржпагранкамітэта і Следчага камітэта.

У прыватнасці, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём "За бездакорную службу" I ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы "Авіяцыя" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксей Есіповіч, аператыўны дзяжурны аддзела кіравання сіламі і сродкамі Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Сяргей Паравой, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіль Чакан.

Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - галоўны ўрач Кіраўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько, загадчык аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Яроха, начальнік аддзела эксплуатацыі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Міхаіл Семянцоў.

Медаля Францыска Скарыны, у прыватнасці, удастоены намеснік дырэктара па творчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Валянціна Кандрацьева, загадчык неўралагічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі Сяргей Ліхачоў, артыст вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Вераніка Пляшкевіч.

Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Аксане Лясной, ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" - выкладчыку Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Эдуарду Кучынскаму, ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" - дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму, бібліёграфу першай катэгорыі сектара абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Таццяне Рошчынай. Ганаровае званне "Заслужаны работнік фізкультуры і спорту Рэспублікі Беларусь" прысвоена дацэнту кафедры прафесійна-прыкладной фізпадрыхтоўкі Акадэміі МУС Антону Новіку.

Сярод тых, каму аб`яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - начальнік Бабруйскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валерый Глушко, дзяржінспектар Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Супраненка.

Падзяка Прэзідэнта аб`яўлена таксама намесніку галоўнага рэдактара газеты "Белорусская нива" Анжаліцы Мільто.

16 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/875/18971
Текущая дата: 18.11.2024