Аб гэтым заявіў 10 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў першым паўгоддзі будзе праведзена работа па кантролю за тым, як наладжана сацыяльнае абслугоўванне пажылых людзей.
Прэзідэнт азнаёміўся з умовамі пражывання ветэранаў вайны і працы ў інтэрнаце, агледзеў спартзалу, басейн, жылыя пакоі, бібліятэку, музей Вялікай Айчыннай вайны. Затым ветэраны запрасілі Аляксандра Лукашэнку на чаяпіцце. У гонар такога вялікага госця ветэраны падрыхтавалі творчую праграму: выконвалі песні, чыталі вершы, дзяліліся гісторыямі з жыцця.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дзяржава і далей будзе рабіць усё магчымае для дастойнага жыцця пажылых людзей. "Я хачу, каб вы жылі, каб, гледзячы на вас, і іншыя жылі і цанілі жыццё", - сказаў Прэзідэнт.
Адна з жанчын, якія пражываюць у інтэрнаце, паскардзілася на тое, што ў краіне няма свята для партызан. "Не магу згадзіцца, што ў нашай краіне не ведаюць, хто такія партызаны і якую ролю яны адыгралі, - сказаў Прэзідэнт. - Ёсць людзі, якія спрабуюць сёння ачарніць партызанскі рух. Але ў нашай краіне мы не дазволілі ваш подзвіг сказіць". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе будзе завершана будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны, дзе будзе адлюстравана, у тым ліку, і роля партызан. "Гэта будзе велічны музей, мы яго зробім самым сучасным, пампезным, калі хочаце, каб людзі, якія прыязджаюць у Мінск, заходзячы ў гэты музей, разумелі, што зрабіў наш народ для таго, каб яны жылі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Заходняя Еўропа павінна памятаць і цаніць, што мы ім жыццё прынеслі сваёй стойкасцю, непахіснасцю, - сказаў Прэзідэнт. - Вось нас, беларусаў, перыядычна папракаюць... Вы спыніцеся, таму што вы яшчэ з намі не разлічыліся за тое, што мы зрабілі для вас у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вы жывяце дзякуючы таму, што многія з нашых людзей загінулі".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі захавалі святы, якія ідуць з савецкіх часоў, адзначаючы іх цяпер крыху асабліва. "Мы робім усё, каб у наш час памяць аб тым перыядзе засталася ў памяці моладзі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнту на памяць аб наведванні інтэрната ветэраны падарылі 2 карціны: напісаную фарбамі і вышытую. Ветэраны таксама пажадалі кіраўніку дзяржавы больш адпачываць, паколькі, на іх думку, ён працуе на знос. "Вы нам патрэбны. Пакуль вы на чале ўлады, мы абсалютна спакойныя, што аб нас старых ёсць клопат", - сказала адна з жыхарак інтэрната. Ад кіраўніка дзяржавы ветэранам таксама быў зроблены падарунак - дамашні кінатэатр.
10 студзеня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/876/18834
Текущая дата: 18.11.2024