Белорусский портал в Казахстане

Выступленні кінолагаў і рэтрааўтамабілі чакаюць гасцей выставы ля Кургана Славы 29-30 ліпеня



Гасцей выставы ля комплексу «Курган Славы» ў выхадныя 29-30 ліпеня чакаюць выступленні кінолагаў, рэтрааўтамабілі і дэгустацыі ад лепшых прадпрыемстваў Мінскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

Свае экспазіцыі прадставяць УУС і ДАІ аблвыканкама, абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы, а таксама Вілейскі, Клецкі раёны і Жодзіна. Будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, фотазоны, пройдуць анімацыйныя мерапрыемствы для дзяцей з удзелам роставых лялек і дзіцячых электрамабіляў.

Наведвальнікаў зацікавіць выстава-прэзентацыя горада Жодзіна, прафілактычныя інтэрактыўныя гульні па ПДР, майстар-класы.

Выставы пройдуць у суботу і нядзелю з 11.00 да 16.00.

Новы выставачны сезон ля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» стартаваў 13 мая. Традыцыйна свае магчымасці на выставах прадэманструюць усе раёны і буйныя прадпрыемствы Мінскай вобласці, структурныя падраздзяленні Мінаблвыканкама, грамадскія арганізацыі, сілавыя структуры, музеі і інш.

Звязда, 28 ліпеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/88/70256
Текущая дата: 06.10.2024