Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за паўгода зарэгістравалі больш за 5,6 тыс. новых суб’ектаў гаспадарання



У Беларусі за першае паўгоддзе 2023 года зарэгістравана больш за 5,6 тыс.новых суб’ектаў гаспадарання, што на траціну больш, чым у студзені — чэрвені 2022 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

«Каля 35% новых бізнэсаў з’явілася ў сферы гандлю, кожная дзясятая новая арганізацыя — увасобленая ў жыццё дзелавая ініцыятыва ў прамысловасці», — дадалі ў прэс-службе.

У Мінэканомікі адзначылі, што актыўнасць бізнесу не зніжаецца. Так, напрыклад, па выніках чэрвеня розніца паміж створанымі і ліквідаванымі юрасобамі склала плюс 279 арганізацый. Гэта ў 2,7 разы больш, чым годам раней.

Звязда, 29 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/88/70269
Текущая дата: 06.10.2024