У Беларусі застанецца столькі вагнераўцаў, колькі трэба. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з журналістамі.
"Вагнер" жыў, "Вагнер" жыве і "Вагнер" будзе жыць у Беларусі, як бы некаму гэта ні не хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца "Вагнер". І гэтыя здымачкі з космасу, што мы нешта дэмантуем... Чаму мы лішнія палаткі прыбіраем - столькі не трэба. Тут застаецца ядро, нехта паехаў ув адпачынак, нехта наогул вырашыў жыць убаку, але тэлефоны, адрасы, паролі, яўкі ў гэтым ядры вядомыя. На працягу некалькіх дзён усе будуць тут, да 10 тысяч чалавек. Цяпер няма неабходнасці іх тут трымаць. Яны будуць прыязджаць сюды пэўнымі партыямі на падрыхтоўку. Калі Расія захоча адсюль браць людзей на ратацыю ў Афрыку, калі ласка, мы не супраць, няхай тут знаходзяцца тыя людзі. Мы дапамагаем і падтрымліваем іх, таму нікуды яны не бягуць. Столькі, колькі нам трэба і гэтаму падраздзяленню, яны будуць у нас жыць і працаваць. Сваё абяцанне мы выканаем, умовы яны ведаюць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"І, дарэчы, яны нам за ўсё плацяць: і за палатку, і за ваду. І потым. Жывуць яны ў палатках, мы ім яшчэ казарму рамантуем. Гэта было маё патрабаванне. Яны ў палатках не збіраліся жыць. Яны заўсёды жылі ў зямлянках. Я кажу: "Калі ласка, хлопцы. Мы вам дапаможам выкапаць, калі вы хочаце. Але навошта? Можна цывілізавана жыць". І яны згадзіліся. Беларусь жа не Афрыка і не Украіна, дзе яны былі на фронце", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама адказаў на пытанне, ці не баяцца ўлады трымаць у краіне такіх падрыхтаваных у ваенным плане байцоў. "А навошта нам іншыя? Я не сяджу на парахавой бочцы. Шчыра вам кажу: няма такога настрою ні ў каго", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, і беларускія ваеннаслужачыя з задавальненнем пераймаюць досвед у вагнераўцаў, асабліва ўнутраныя войскі і спецыяльныя падраздзяленні.
"Непрымання няма, вось што мяне здзівіла. Усялякае можа быць, таму ўспрымаюць усё, - сказаў беларускі лідар. - Я апасаўся (чытаў жа вашы і вашых калег пісанні): гэта зэкі, гэта такія, гэта сякія. Слухайце, цераз дарогу бабулю перавядуць, у магазіне рэшту не бяруць. Дзіўныя людзі. Жалезная дысцыпліна. Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць. Мы ж іх трымаем не дзеля задавальнення тут, а дзеля карысці. І сістэму ж выбудавалі так, каб усё было пад кантролем".
"Непрымання няма, вось што мяне здзівіла. Усялякае можа быць, таму ўспрымаюць усё, - сказаў беларускі лідар. - Я апасаўся (чытаў жа вашы і вашых калег пісанні): гэта зэкі, гэта такія, гэта сякія. Слухайце, цераз дарогу бабулю перавядуць, у магазіне рэшту не бяруць. Дзіўныя людзі. Жалезная дысцыпліна. Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць. Мы ж іх трымаем не дзеля задавальнення тут, а дзеля карысці. І сістэму ж выбудавалі так, каб усё было пад кантролем".
Аляксандр Лукашэнка развянчаў і міф пра прылёт у Беларусь расійскага ваенна-транспартнага борта пасля здарэння з самалётам Яўгена Прыгожына. Такі запыт, расказаў Прэзідэнт, сапраўды быў, але пакуль у Беларусь ніхто не прылятаў.
"Вагнераўцы (тое, што з Расіяй было ўзгоднена, дакладна) папрасілі ў нас пралёт на нашы аэрадромы, каб забраць для ратацыі байцоў, я думаю, у Афрыку, і нейкае абмундзіраванне, абсталяванне і гэтак далей. Калі ласка, сядайце, забірайце. Гэта мною было абяцана, гарантавана. Гэта першае. Другое - ніякіх самалётаў не было. Таму хлусня. Але запыт такі быў. Прыйшоў ён нам 21-га жніўня", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
25 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
25 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/88/70772
Текущая дата: 19.11.2024