Паслуга анлайн-рэгістрацыі на сайце «Белавія» будзе часова недаступная, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Часовыя абмежаванні звязаныя з тэхнічнымі працамі па пераходзе авіякампаніі на новыя інфармацыйныя сістэмы. Таму аперацыя часова будзе недаступная на сайце «Белавія». Рэгістраваць на рэйсы будуць на стойках у аэрапорце.
Авіякампанія рэкамендуе пасажырам загадзя прыбываць у аэрапорт для праходжання перадпалётных працэдур. Пасажырам варта знаходзіцца на месцы ўжо за 2 гадзіны да вылету.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/88/70825
Текущая дата: 19.11.2024