Белорусский портал в Казахстане

Вайскоўцы з Кыргызстана і Таджыкістана прыбылі ў Баранавічы для ўдзелу ў «Баявым братэрстве»



Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Воінскія кантынгенты з Кыргызстана і Таджыкістана прыбылі на аэрадром 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах. Яны возьмуць удзел у сумесным аператыўна-стратэгічным вучэнні «Баявое братэрства — 2023», адзначылі ў абаронным ведамстве.

Як паведамлялася раней, сумеснае вучэнне войскаў АДКБ «Баявое братэрства» пройдзе ў Беларусі 1-6 верасня. У агульнай задуме вучэнняў плануюцца сумесныя і спецыяльныя вучэнні, якія ўключаюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ. Манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Звязда, 27 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/88/70828
Текущая дата: 19.11.2024