Белорусский портал в Казахстане

Каталіцкі і праваслаўны епіскапы павіншавалі з Раством выхаванцаў гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў



27-га снежня навагодняе свята ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця наведалі біскуп Пінскай рымска-каталіцкай епархіі Казімір Велікаселец і праваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Іерархі павіншавалі дзяцей з Раством Хрыстовым. Канцэртную праграму для выхаванцаў інтэрната падрыхтавалі валанцёры Гомельскага машынабудаўнічага каледжа.

БелаПАН, 28 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/880/18624
Текущая дата: 18.11.2024