У 2012 годзе ў Беларусі закрылі 128 малакамплектных школ у сельскай мясцовасьці. Пераважна яны былі беларускамоўныя.
Толькі ў 16 з прыкладна 230 сярэдніх навучальных установаў Менску ёсьць магчымасьць вучыцца па-беларуску. Ніводнай цалкам беларускамоўнай школы няма ў абласных цэнтрах і вялікіх гарадах краіны. У Магілёве ў беларускамоўнай клясе засталася адна навучэнка — Ялінка Салаўёва.
Міністэрства адукацыі статыстыкай па беларускамоўным навучаньні не валодае. Не маглі мы здабыць зьвесткі 1 верасьня, колькі школьнікаў сёлета будзе вучыцца па-беларуску. Не ўдалося і даведацца і пры канцы першага паўгодзьдя:
Начальнік упраўленьня агульнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сьвятлана Ўклейка кажа (па-расейску):
«Этим у нас занимается главный информационно-аналиттический центр, и статистический сборник и на сегодняшний день ещё не представлен»
Карэспандэнтка: «Ну а службовая ваша статыстыка?»
«Службовую статистику мы не даём. Когда есть официальная статистика, тогда мы её выдаём.
Карэспандэнтка: «Што, вы ня можаце сказаць гэтыя лічбы: паменела беларускамоўных школ ці клясаў, паболела?»
«А что значит „паменела“ і „паболела“? На сегодняшний день у меня статистического сборника на этот учебный год нет».
Пік навучаньня па-беларуску прыйшоўся на сярэдзіну 1990-х: тады прыкладна адна траціна беларускіх школьнікаў навучалася на роднай мове (у 1996-97 навучальным годзе — 32,9%). Цяпер па-беларуску вучыцца каля 19% школьникаў. На пытаньне, чаму зараз адбываецца спад, старшыня ТБМ Алег Трусаў адказаў так:
«Першая прычына — масавае закрыцьцё сельскіх школ, дзе мала дзяцей альбо зусім няма. І вельмі цяжка дзецям: яны вучыліся па-беларуску да 5-й клясы, потым школу закрылі, і іх кінулі ў суседнюю рускамоўную школу. Другая прычына — што ў вялікіх гарадах, за выключэньнем Менску, няма наагул ніводнай беларускамоўнай школы, дзе — нідзе, дзякуючы актывістам ТБМ, толькі клясы адкрылі. Няма ніводнага абласнога горада, дзе была б цалкам беларускамоўная школа. Толькі Менск трымаецца дзякуючы нацыянальнай інтэлігенцыі. Тут сытуацыя не мяняецца ў горшы бок, можа, нават крышачку паляпшаецца».
І прыклад таму — беларускамоўная гімназія № 23. Дырэктарка гімназіі Ніна Нікіціна распавяла:
«У гэтым годзе нас стала на 20 чалавек больш. У мінулым годзе было 372 вучня, у гэтым — 392. А набралі ў першую клясу 47 вучняў, падзялілі іх на дзьве клясы. Максымальная напаўняльнасьць нашай гімназіі — 400 дзетак. І беларускамоўная навучальная ўстанова ідзе па праектнай напаўняльнасьці, як будынак разьлічаны. Вось гэта добрая навіна».
У Менску 5 беларускамоўных гімназіяў: № 4, 9, 14, 23, 28; 3 школы: № 60, 68, 190, а таксама Беларускі гуманітарны ліцэй. У васьмі сталічных школах ёсьць беларускамоўныя клясы. То бок толькі ў 16 з прыкладна 230 сярэдніх навучальных установаў сталіцы ёсьць магчымасьць вучыцца па-беларуску. Але і ў іх ёсьць праблемы з падручнікамі, дапаможнікамі, кажа намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч:
«19% дзяцей на мінулы год вучылася па-беларуску. Але паспрабуйце знайсьці контурныя карты ці сшытак па хіміі — іх проста не выпускае Міністэрства адукацыі. Таму дзеці набываюць расейскамоўныя падручнікі, расейскамоўныя сшыткі і вучацца па-расейску, хаця фармальна лічыцца, што гэта беларускамоўная школа».
У лінгвіста Зьмітра Саўкі дзеці вучацца ў 23-й сталічнай гімназіі. І хоць у яго ёсьць шмат прэтэнзій да школы, ён лічыць, што нельга дапускаць знішчальнай крытыкі:
«Нам трэба ўсё ж такі шукаць агульнасьцяў, а не месцаў канфлікту. Тая ж 23-я гімназія, якая лічыцца беларускаю, там сапраўды заняткі адбываюцца па-беларуску, там сапраўды беларускія падручнікі, але я цудоўна ўсьведамляю, наколькі яна далёкая ад нацыянальнай беларускай школы. Гэта бляклы цень таго, што павінна быць. І калі б я з ўсьведамленьнем гэтага кожны дзень адпраўляў дзяцей у школу і падкрэсьліваў мінусы і недасканаласьці, гэта для мяне было б пакутаю».
Ніна Дашук часьцяком дапамагае ўнуку Піліпу рабіць ўрокі. У яе шмат прэтэнзій да складальнікаў беларускіх падручнікаў:
«Мяне так раздражняюць падручнікі. Вось учора чытаем: „падарыў“. Мы б ніколі не сказалі „падарыў“ — толькі „падараваў“. І такіх звычайных словаў шмат: рысунак, скорасьць, мінута. Памылка будзе, калі скажаш „памежнік“. Трэба — „пагранічнік“. Я калі чытаю, адразу перакладаю: скорасьць на хуткасьць, рысунак на малюнак».
Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч кажа, што трэба самім спрабаваць зьмяніць сытуацыю:
«Ніхто ўжо не чакае зьменаў пры гэтым кіраўніцтве. Трэба ствараць альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы. Міністэрства адукацыі асобна займаецца імітацыяй адукацыйнага працэсу, а людзі самі: гэта ёсьць і беларускамоўнае навучаньне, садкі, гурткі, пазаклясныя мерапрыемствы. „ялінкі“, „кружэлкі“, мэтадычныя матэрыялы, дыстанцыйнае навучаньне — усё ідзе паралельна па-беларуску. Гэта не зьвязана зь Міністэрствам».
Беларускамоўныя сем’і ўсё часьцей выбіраюць хатнюю адукацыю. У Элы Мацьвіенкі з Ракава двое старэйшых дачок вучацца самастойна: адна ў сёмай клясе, другая — у пятай. А пры канцы чвэрці дзяўчаты здаюць у школе залікі. Спадарыня Эла распавяла:
«Яны займаюцца са мной. То бок мы разам разьбіраем параграфы, рашаем задачы»
Карэспандэнтка: «А фізыку, хімію, іншыя складаныя прадметы таксама самастойна вывучаеце?»
«Так, і атрымліваецца няблага. Мы на нармальным узроўні спраўляемся. У прынцыпе, мы задаволеныя, бо ў нас вынікі нармальныя, адзнакі дастаткова высокія. І вельмі ўпэўнена дзеці сябе адчуваюць. Яны могуць прыйсьці і здаць праграму па адным прадмеце за гадзіну-паўтары. Гэта веды, якія ў іх галовах адкладаюцца».
А кіраўнік магілёўскай абласной філіі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў дамогся адкрыцьця для ягонай дачкі Ялінкі беларускамоўнай клясы. Яна зараз — адзіная вучаніца ў 2-й клясе.
Што да вышэйшай адукацыі, трэба разьвянчаць міт, што у нас няма беларускамоўнага навучаньня ў ВНУ, і больш актыўна змагацца за беларускую мову самім студэнтам, перакананы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.
«Нядаўна адзначыла 21- ўгодкі беларускамоўная плынь на гістарычным факультэце БДУ. Вось ўнівэрсытэт культуры: на нашым факультэце дакумэнтальна-інфармацыйных тэхналёгій больш за палову прадметаў выкладаецца па-беларуску. На маёй катэдры 11 выкладчыкаў усе прадметы выкладаюць па-беларуску. Ёсьць і матэматыка, і фізыка, і геаграфія, і мэдыцына па-беларуску.
У свой час ТБМ дамаглося, што ў Кодэкс аб адукацыі было запісана, што па просьбах студэнтаў павінны стварацца беларускамоўныя плыні і групы. Для гэтага моладзі трэба проста праяўляць сваю актыўнасьць.
Так што трэба за гэту вышэйшую адукацыю па-беларуску змагацца. Сабралі групу, напісалі рэктару заяву, і ён падбярэ выкладчыкаў, якія будуць вучыць іх па-беларуску».
Іна Студзінская
Радыё Свабода, 29 сьнежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/880/18710
Текущая дата: 18.11.2024