Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі ўзяў удзел у навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей



Аляксандр Лукашэнка 27-га снежня ўзяў удзел у навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.

"Мы, дарослыя, гэтак жа, як вы, дзеці, радуемся прыходу Новага года, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Мы радуемся таму, што вы прымушаеце нас сустракаць з радасцю гэта вялікае і добрае свята".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб у наступныя выхадныя бацькі пабольш часу правялі са сваімі дзецьмі, ператварыўшы Новы год у сапраўднае сямейнае свята. "Няхай гэтыя дні прынясуць толькі добры настрой і эмоцыі", — дадаў ён.

Словы ўдзячнасці Лукашэнка таксама адрасаваў настаўнікам і выхавацелям, прызнаўшы, што яны зараз крыху абдзелены ўвагай дзяржавы. "Але мы гэту справу выправім у наступным годзе", — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

На галоўную ёлку краіны былі запрошаны 2 тыс. 370 дзяцей 8—14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі. У іх ліку дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем`яў. На свята таксама былі запрошаны пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, вучні, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай працы.

Апрача таго, на галоўнай ёлцы краіны прысутнічалі вучні Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны з Вільнюса і Рыжскай беларускай школы.

БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/881/18608
Текущая дата: 18.11.2024