Адмыслоўцы заяўляюць, што ў 2012 годзе беларуская мова мела і здабыткі, і страты.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося ад кіраўніцтва Беларускай чыгункі афармленьня па-беларуску чыгуначнага вакзала ў Берасьці. Пратэсты грамадзкасьці змусілі агенцтва «Мінсктранс» вярнуць нацыянальную мову на праязныя квіткі ў Менску. Адначасна адмыслоўцы заяўляюць, што ў 2012 годзе беларуская мова мела і здабыткі, і страты.
1. БЕЛАРУСКАЯ ЛАЦІНКА
У мінулым годзе шмат гаварылі і пісалі пра ініцыятыву менскага мэтрапалітэну аб напісаньні назваў станцый мэтро беларускай лацінкай. Да чэмпіянату сьвету па хакеі беларускім будзе афармленьне і чыгуначнага вакзалу ў Берасьці. Гэта сталася вынікам намаганьняў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Гаворыць намесьніца старшыні ТБМ Алена Анісім.
«Была вялікая пагроза, што пры рэканструкцыі вакзала ўсе надпісы будуць выкананы па-расейску і па-ангельску. Але ў выніку нашага ўмяшальніцтва кіраўніцтва паабяцала, што асноўныя надпісы і шыльды будуць зробленыя па-беларуску вялікімі літарамі, а таксама часткова па-расейску і па-ангельску. Канечне, мы ня можам пахваліцца, што беларуская мова цалкам штосьці набыла. Увесь час нам даводзіцца змагацца, і ў выніку ў 2012 годзе выйшлі дарожныя правілы на беларускай мове і дыскі для практычных заняткаў таксама па-беларуску. Таксама грамадзкасьць спрычынілася да таго, што выйшла вельмі шмат кніг на беларускай мове».
2. ПРАЯЗНЫЯ КВІТКІ
Пратэсныя ініцыятывы грамадзкасьці вымусілі транспартнае агенцтва «Мінсктранс» адмяніць сваё рашэньне аб пераводзе на расейскую мову праязных квіткоў у грамадзкім транспарце сталіцы. Зь лютага квіткі ізноў будуць друкавацца па-беларуску. З гэтай ды іншых нагодаў грамадзкі актывіст Генік Лойка дайшоў да кіраўніцтва «Мінсктрансу», а таксама да іншых установаў з патрабаваньнем паважлівага стаўленьня да роднай мовы. Але безвынікова, кажа спадар Лойка:
«У „Мінсктранс“ я напісаў заяву пра тое, што меў прыкры выпадак, калі кантралёрка ў аўтобусе заявіла мне, што не валодае беларускай мовай. Гэтыя паперы я рыхтую для таго, каб распачаць судовы працэс. Бо падобная сытуацыя здарылася ў „адным вакне“ Менгарвыканкаму. Тады я пайшоў пракурорскім шляхам: накіроўваў паперы пракурору, а той адпраўляў мае скаргі тым жа людзям, якія парушылі закон. Дайшоў нават да Генэральнай пракуратуры, але безвынікова. Акрамя таго, маю адзін цікавы адказ ад галоўнага лекара дзіцячага псыхіятрычнага шпіталю. Там са мной адмовіліся размаўляць па-беларуску, і я папрасіў, каб кіраўнік правёў з супрацоўнікамі „лікбез“ пра тое, што ўсе яны мусяць валодаць беларускай мовай,— каб растлумачыў ім. А галоўны лекар мне адказаў, што ў яго не адукацыйная ўстанова, а мэдычная».
3. ШКОЛА
Таксама і ў галіне адукацыі беларуская мова цягам гэтага году цярпела страты. Адзін з прыкладаў — у Магілёве, у адзінай на ўвесь абласны цэнтар беларускай клясе, на роднай мове навучаецца толькі адна дзяўчынка. Гаворыць намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч:
«Беларуская мова як мова адукацыі і навучаньня — яна мае толькі страты і ніякіх набыткаў у сыстэме адукацыі. Іншая рэч, што грамадзкія арганізацыі і проста людзі зрабілі вельмі шмат для таго, каб беларуская мова зусім ужо ня зьнікла з адукацыйнага асяродзьдзя. Апошні таму прыклад — складанка Тацьцяны Матафонавай-Грыневіч — яна запісала два дыскі зь беларускімі вершамі. Гэтыя кружэлкі будуць добрымі дапаможнікамі і бацькам, і дзецям, і настаўнікам. І гэта будзе спрыяць таму, каб наша мова зьнікала ня гэтак хутка».
4. РЭКЛЯМА
Адмыслоўцы заяўляюць, што цікавыя ініцыятывы ў выкарыстаньні беларускай мовы ўсё часьцей зьяўляюцца ў бізнэсе і рэкляме. На думку старшыні ТБМ Алега Трусава, агулам беларуская мова атрымала больш здабыткаў, чым стратаў:
«Калі агулам, то беларуская мова больш набыла. А прыклад вельмі просты: улады выдалі праязныя па-расейску і адразу пайшлі пратэсты. У выніку — улады адступілі. Яшчэ тры-чатыры гады такога і блізка не было б. Нарэшце зьявіліся школьныя сшыткі з выяваю нашых асьветнікаў: Францішка Скарыны і іншых. Пошта заваліла беларускамоўнымі паштоўкамі. Гэта значыць, што сярод народу, асабліва моладзі, павага да беларускай мовы вырасла за гэты год. Што тычыцца чынавенства, то тут розныя тэндэнцыі. Я б іх падзяліў 50 на 50. У паловы прыхільнае стаўленьне, у паловы — абыякавае. А сярод іх ёсьць і адкрытыя ворагі беларушчыны».
Радыё Свабода, 27 сьнежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/881/18616
Текущая дата: 18.11.2024