Палітэмігрант, лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк лічыць, што замест апазіцыі ў Беларусі павінен дзейнічаць вызвольны рух.
Аб гэтым палітык заявіў у артыкуле, змешчаным на яго сайце http://pazniak.info/index.php.
Пазняк адзначае, што пасля падзей 19 снежня 2010 года мноства людзей апынулася за кратамі і ўся ўвага грамадства (пры дапамозе СМІ) была "пераключана з абмеркавання правакацыі і бязглуздых паводзінаў кандыдатаў, што ўдзельнічалі ў выбарчым фарсе, на пакуты вязняў у турмах, замкнутых там незаконна, неадэкватна і несправядліва".
"У цэлым усе размовы і дзеянні "апазіцыі" такога роду (як тады, так і цяпер) маюць не шмат сэнсу, бо тут адсутнічае рэальная нацыянальная барацьба, адэкватныя задачы барацьбы і, адпаведна, — нацыянальная сіла, якая магла б такую барацьбу паслядоўна ажыццяўляць", — лічыць ён.
Палітык заяўляе, што "пры акупацыйным рэжыме і акупацыйнай дыктатуры, якая праводзіць антынацыянальную акупацыйную палітыку, не можа існаваць апазіцыі (у дэмакратычным значэнні гэтага паняцця)". "Ва ўмовах антынароднай акупацыйнай палітыкі змаганне супраць такой палітыкі і рэжыму адбываецца ў формах супраціўлення, вызвольнага руху ці нават партызанскай паўстанцкай барацьбы (але не "апазіцыі")", — мяркуе ён.
Пазняк нагадаў, што ў 1997 годзе ім "было прапанавана стварэнне Беларускага вызвольнага руху на базе БНФ, які павінен быў аб`яднаць усе антырэжымныя беларускія сілы пад бел-чырвона-белым сцягам нацыянальнай ідэі і вызвалення з-пад акупацыйнай антыбеларускай улады".
Аднак, піша ён, у адказ "на перспектыву стварэння салідарнай нацыянальнай альтэрнатывы рэжыму" была створана структура, якую назвалі "апазіцыя". Паводле слоў палітыка, яе "сшылі з неадраджэнцкіх (ненацыянальных) партый (створаных яшчэ пры саветах спецслужбамі), з прагматыкаў — выхадцаў з БНФ, з камуністаў і з былых функцыянераў Лукашэнкі, якія аб`явілі сябе апазіцыянерамі".
Цяпер, лічыць Пазняк, прыйдуць "новыя людзі, бо ёсць ужо тыя, што думаюць па-новаму, не па-саўковаму, але па-свойму, па-беларуску". "Без нацыянальна-культурнай беларускай асветы цяперашняга грамадства перамены да лепшага не будуць ажыццёўлены. Групы падтрымкі гэтым павінны займацца ў першую чаргу, пакуль іх не створыцца шмат і не пачнецца новы этап вызвольнага руху. Усе тыя суполкі (іх больш чым сто пяцьдзесят), якія стварыліся ў 2011 годзе пад лозунгам "За новыя выбары без Лукашэнкі", маглі б уключыцца ў гэтую адраджэнцкую праграму дзеянняў, не чакаючы ніякіх кіроўных указанняў (іх не будзе). Гуртуймася і працуйма. Нішто не прападзе. Беларусь наперадзе", — падкрэслівае палітык.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/881/18668
Текущая дата: 18.11.2024