Белорусский портал в Казахстане

Оnline канферэнцыя на тэму "Народныя традыцыі: Каляды" з этнографам І.Крукам пройдзе 4 студзеня на сайце БЕЛТА



Оnline канферэнцыя з рэктарам Інстытута культуры Беларусі, кандыдатам філалагічных навук, этнакультуролагам Іванам Крукам на тэму "Народныя традыцыі: Каляды" пройдзе 4 студзеня 2013 года з 13.00 да 14.00 на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

Беларуская народная культура аб`яднала ў сабе язычніцтва і хрысціянства, стварыўшы ўнікальныя народныя звычаі і рытуалы.

Самыя шаноўныя святы - старажытнаславянскія Каляды і хрысціянскае Раство Хрыстова. Галоўнымі героямі навагодніх гулянняў былі пераапранутыя, дзяўчаты варажылі на жаніхоў, а сталы ўпрыгожвалі спецыяльныя стравы.

Ці шануе старадаўнія традыцыі сучаснае пакаленне беларусаў? Якія найбольш удачныя дні для варажбы? Калі варта ісці ў сваты? Ці здзяйсняюцца навагоднія прадказанні? Якімі стравамі нашы продкі задобрывалі духаў? Што робіцца для таго, каб захаваць для нашчадкаў арыгінальныя народныя абрады?

На гэтыя і іншыя пытанні ў час online канферэнцыі адкажа Іван Іванавіч Крук. Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "ONLINE КАНФЕРЭНЦЫЯ".

28 снежня 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/881/18671
Текущая дата: 18.11.2024