Аб гэтым паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў 21-га снежня на ўрачыстай цырымоніі перадачы Магілёву эстафеты культурнай сталіцы Беларусі.
21-га снежня ў Нясвіжы адбыліся заключныя мерапрыемствы акцыі "Нясвіж - культурная сталіца Беларусі 2012 года": канцэрт струннага квартэта Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, прэзентацыя кнігі аб Нясвіжы "Нясвiжскага краю напеў векавы", мастацкія і фотавыстаўкі, дэманстрацыя фільма "Культурная сталіца Беларусі 2012 года", а таксама святочны канцэрт з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь і аматарскіх калектываў, выканаўцаў з Нясвіжскага раёна.
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў адзначыў: "Ад першага канцэрта ў студзені да апошняга выступлення ў рамках рэспубліканскай акцыі ў Нясвіжы кіпела культурнае жыццё. Больш за 50 праектаў тут было рэалізавана ў адыходзячым годзе. Горад у поўнай меры выкарыстаў свой патэнцыял, з годнасцю нёс званне культурнай сталіцы". Сярод найбольш буйных і значных праектаў, рэалізаваных у Нясвіжы, ён вылучыў "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў", першы форум драматычных тэатраў "Тэатр Уршулі Радзівіл", Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі "Музы Нясвiжа".
Намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі падкрэсліў, што Нясвіж выканаў усе абавязацельствы статусу культурнай сталіцы Беларусі, сярод якіх прэзентацыя сваёй культурнай самабытнасці, развіццё і рэалізацыя традыцый нацыянальнай культуры, актывізацыя творчай ініцыятывы, павышэнне ўзроўню правядзення культурных мерапрыемстваў, стварэнне ўмоў для сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, яго турыстычнай прывабнасці.
Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ў сваю чаргу адзначыў, што статус культурнай сталіцы надаў Нясвіжу вялікі стымул для развіцця турыстычнай інфраструктуры, садзейнічаў стварэнню новых аб`ектаў адпачынку і добраўпарадкаванню выдатных мясцін.
Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартавала ў рэспубліцы ў 2010 годзе. Яе мэта - зрабіць больш даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў Беларусі, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны рэспублікі. Першым атрымаў званне культурнай сталіцы Полацк, у 2011 годзе гэты тытул перайшоў да Гомеля, у 2012 годзе культурнай сталіцай Беларусі названы Нясвіж. Фінансавую і арганізацыйную падтрымку праекта ажыццяўлялі Міністэрства культуры, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі райвыканкам, спонсары і мецэнаты.
22 снежня 2012, Нясвіж
Вера Грамчакова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/883/18502
Текущая дата: 18.11.2024