Вынікі конкурсу былі аб`яўленыя вечарам 22 снежня.
Пераможцам міжнароднага конкурсу вакалістаў Competizione dell`Opera, паўфінал і фінал якога праходзілі 16—22 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, стаў Рахім Мірзакамалаў з Узбекістана. Другое і трэцяе месцы прысуджаныя Дар`і Князевай (Украіна) і Аюне Базаргуруевай (Бурація, РФ).
У фінале ўдзельнічалі 12 маладых выканаўцаў, у тым ліку два беларусы (Ілья Сільчукоў і Анатоль Сіўко), а таксама прадстаўнікі Расіі, Украіны, Узбекістана і Карэі. Як зазначыў старшыня журы і кіраўнік конкурсу, дырэктар тэатра зямлі Брэмен (ФРГ) прафесар Ханс-Ёахім Фрай, выканаўцы, якія занялі тры першыя месцы, атрымаюць грашовыя прэміі і змогуць выступіць у заключным гала-канцэрце зорак сусветнай оперы, які пройдзе на сцэне Вялікага тэатра Беларусі 23 снежня.
Апрача таго, дырэктары еўрапейскіх оперных тэатраў, якія ўваходзяць у склад журы, ангажавалі фіналістаў конкурсу. Напрыклад, беларускі вакаліст Ілья Сільчукоў запрошаны для выступленняў у эстонскую оперу. Права выступаць у беларускай оперы атрымала расійская вакалістка Анастасія Кікота.
Competizione dell`Opera быў заснаваны ў Германіі ў 1996 годзе, а ў 2011-м упершыню выйшаў за яе межы — паўфінал і фінал конкурсу адбыліся ў Маскве на сцэне Вялікага тэатра Расіі. Гэта пеўчае спаборніцтва, удзельнікі якога выконваюць толькі італьянскі і італамоўны рэпертуар. Канкурсантам павінна быць ад 20 да 30 гадоў. Іх спевы ацэньваюць члены міжнароднага журы, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі найбуйнейшых оперных тэатраў свету і оперныя выканаўцы сусветнага ўзроўню.
Сёлета паўфінал і фінал Competizione dell`Opera упершыню былі арганізаваныя ў Беларусі падчас III Мінскага міжнароднага Каляднага форуму. На папярэдніх праслухоўваннях у Вене, Дрэздэне, Сочы, Маскве і Мінску сёлета ўзялі ўдзел 150 вакалістаў. У паўфінале выступілі больш як 60 выканаўцаў.
У 2013 годзе правядзенне паўфіналу і фіналу Competizione dell`Opera плануецца ў Лінцы (Аўстрыя).
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 23 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/883/18523
Текущая дата: 18.11.2024