Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч напярэдадні вігіліі Нараджэння Пана сустрэўся з сем’ямі Мінска. Сустрэча адбылася 23 снежня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у мікрараёне Лошыца.
Парафіяльная капліца ў гэты дзень была напоўненая перадусім сем`ямі — маладымі і сталымі, малаколькаснымі, шматдзетнымі, няпоўнымі… Вітаючы Мітрапаліта хлебам і соллю, парафіяне разам з пробашчам кс. Генадзем Кухарэвічам сардэчна дзякавалі арцыпастыру за айцоўскі клопат і ўвагу да сем`яў Мінска і ўсёй Беларусі, а таксама да парафіяльнай сям`і Маці Божай Ружанцовай.
Прамаўляючы слова Божае падчас святой Імшы, іерарх падкрэсліў ролю сям`і ў жыцці Касцёла і ў справе духоўнага і рэлігійнага выхавання маладога пакалення: «Бог стварыў сям`ю як сацыяльны інстытут. Гэта неразлучны саюз мужчыны і жанчыны, мэтай якога з’яўляецца дапамога адно аднаму і выхаванне дзяцей. Старэйшыя пакаленні памятаюць, што калі не было касцёлаў і святароў, нашыя бацькі і дзяды навучалі праўдам веры. Не было касцёла, але быў ружанец у руках, Крыжовы шлях і літаніі. Каб дзеці былі годна падрыхтаваныя да Першай святой Камуніі, канфірмацыі і іншых сакрамэнтаў Касцёла, сёння яны мусяць мець добры прыклад сваіх бацькоў. Менавіта сям`я павінна стаць для дзяцей хатнім Касцёлам, месцам першай евангелізацыі, месцам, дзе дзіця ўпершыню спаткае Бога, навучыцца малітвам і паводле прыкладу бацькоў і старэйшых будзе старацца жыць праўдамі веры».
Напярэдадні Нараджэння Хрыстова арцыпастыр атрымаў ад прысутных шмат падарункаў — Бэтлеемскі агонь, дастаўлены беларускімі каталіцкімі скаўтамі, аплаткі, свечкі і 12 посных страў, якія прыгатавалі сем`і парафіі Маці Божай Ружанцовай. Асаблівымі сталі падарункі, зробленыя дзеткамі: ялінка з самаробнымі цацкамі і малюнкі на тэму Божага Нараджэння. У гэты дзень словы падзякі арцыбіскупу былі асабліва цёплымі, а ўся сустрэча па-сямейнаму ўтульнай і зычлівай.
Пасля літургіі арцыпастыр падзяліўся з кожнай сям`ёй аплаткай на знак іх еднасці з усім Касцёлам Беларусі і свету.
Галіна Абакунчык
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Catholic.by, 24 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/883/18535
Текущая дата: 18.11.2024