З 1-га снежня 2012 года па 9-га студзеня 2013 года ў Мінску праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнікі, а таксама па выключэнні фактаў яе незаконнага выкарыстання гараджанамі і гасцямі сталіцы.
Як растлумачыў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Заводскага РУУС Мінска Віталь Жукавец, за незаконную рэалізацыю піратэхнічных сродкаў заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць на падставе ч. 8 арт. 12.17 КоАП з накладаннем штрафу да трох базавых велічыняў (1 базавая велічыня — 100 тысяч рублёў). Таксама да 10 базавых велічыняў штрафу можна атрымаць за парушэнні правілаў захоўвання піратэхнікі, а за незаконнае выкарыстанне піратэхнічных сродкаў — быць прыцягнутым да адказнасці за дробнае хуліганства.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2012
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/888/18167
Текущая дата: 18.11.2024