Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай звальнення стала гібель трэцякласніка СШ № 23 Уладзіслава Грудзьева.
Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба і начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна сталіцы Станіслаў Койпаш звольнены.
Факт звальнення Шчэрбы пацвердзіла намеснік начальніка выхаваўчай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая. Паводле яе слоў, выканаўцам абавязкаў кіраўніка камітэта стала першы намеснік старшыні Марыя Кіндзірэнка. Прычыну звальнення Шчэрбы яна назваць не змагла.
Ва ўпраўленні адукацыі Фрунзенскага раёна таксама адмовіліся назваць прычыну звальнення свайго кіраўніка. Абавязкі начальніка ўпраўлення цяпер выконвае намеснік начальніка па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алена Малашкевіч.
Між тым СМІ звязваюць звальненні чыноўнікаў сферы адукацыі з гібеллю дзевяцігадовага вучня сярэдняй школы № 23, якая размешчана ў Фрунзенскім раёне. Трагедыя адбылася вечарам 13 лістапада. Практычна каля ганка школы трэцякласнік нечакана выбег з-за прыпаркаванага ў зоне дзеяння забароннага знака аўтамабіля і трапіў пад колы іншай машыны. Дзіця загінула на месцы. Гэты выпадак атрымаў шырокі грамадскі рэзананс.
19 лістапада падалі ў адстаўку намеснік начальніка сталічнай ДАІ Канстанцін Страх і начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Фрунзенскага раёна Юрый Жыхараў.
У дачыненні да вадзіцеля "Паршэ-Каен", які збіў хлопчыка, распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
На нарадзе па пытанні рэфармавання МУС 15 лістапада Аляксандр Лукашэнка, як паведаміла яго прэс-служба, "выказаў немалую долю крытыкі ў адрас гарадскіх уладаў і міліцыі, нагадаўшы пра нядаўнюю трагедыю каля адной са школ". "Выходзіць дырэктар школы і гаворыць: мы звярталіся ў ДАІ, патрабавалі, прасілі, але яны не прынялі мер. Значыць, трэба жорстка разабрацца з ДАІ. Ужо занадта часта я чую нараканні, асабліва ў адрас гарадской ДАІ", — сказаў Лукашэнка.
"Па-другое, вы пабудавалі новую школу. Чаму вы не агарадзілі гэтую пляцоўку і ўсю школьную тэрыторыю плотам? Значыць, вы (гарадскія ўлады) вінаватыя, — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да мэра Мінска Мікалая Ладуцькі. — Далей, што гэта за пазіцыя школьнага калектыву: мы звярнуліся ў ДАІ. Мы, бацькі, перадалі вам дзяцей, якія прыйшлі ў школу, і вы галавой за гэта адказваеце. У нас сёння настаўнік прыйшоў, як да станка, чатыры гадзіны адбыў і пайшоў. Няважна, якія дзеці. У сем`і яны даўно не ходзяць. Што гэта за пазіцыя такая? І бацькі вінаватыя. Занялі ўсю пляцоўку асабістымі аўтамабілямі".
16 лістапада Генпракуратура ацаніла наяўную сітуацыю і канстатавала, што нават трагедыя не прымусіла многіх грамадзян і службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый выконваць закон. Без рэагавання застаюцца парушэнні правілаў паркоўкі на тэрыторыях пры дамах, тэрыторыях, сумежных з дзіцячымі садкамі, іншымі ўстановамі з масавым знаходжаннем людзей. Сітуацыя нярэдка ўскладняецца неналежнай асветленасцю вуліц і няякасным дарожным пакрыццём.
Генпракуратура запатрабавала ад органаў ДАІ і выканаўчай улады ў неадкладным парадку:
* забяспечыць выкананне правілаў паркоўкі на тэрыторыях школ, дзіцячых садкоў, лячэбных устаноў, іншых устаноў з масавым знаходжаннем людзей;
* у неабходных выпадках вырашыць пытанне аб устаноўцы тэхнічных сродкаў для абмежавання ўезду, у тым ліку шлагбаумаў;
* забяспечыць прыцягненне асоб, вінаватых у парушэннях, да ўстаноўленай законам адказнасці і давядзенне да грамадскасці вынікаў праведзенай праваахоўнай і прафілактычнай работы;
* арганізаваць абследаванне тэрыторый пры дамах і тэрыторый, сумежных з сацыяльнымі ўстановамі, у частцы адпаведнасці нормам, якія рэгламентуюць бяспеку жыццядзейнасці, у тым ліку стандартам па асветленасці вуліц;
* прыняць меры да арганізацыі гэтай работы ва ўмовах зімовага перыяду.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/889/18056
Текущая дата: 18.11.2024