Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь з пачатку года прыбылі больш за 33 тыс. грамадзян Украіны



У Беларусь з пачатку года ўехалі 33 032 грамадзяніны Украіны. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Як удакладнілі ў ДПК, транзітам праз Польшчу прыбылі 24 046 украінскіх грамадзян, праз Літву - 7133, праз Латвію - 1853.

Усяго з 24 лютага 2022 года ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прыбылі 107 736 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу - 15 890, транзітам праз Польшчу - 70 551, праз Літву - 17 283, праз Латвію - 4 012.

21 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/89/70151
Текущая дата: 06.10.2024