Белорусский портал в Казахстане

Указам Прэзідэнта дзяржава надзелена выключным правам на інкасацыю і перавозку наяўных грошай



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня падпісаў указ № 225, якім удасканальваецца інкасатарская дзейнасць, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам уносяцца змяненні ва ўказы кіраўніка дзяржавы ад 30 жніўня 2002 года № 473 «Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброі і боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», ад 10 жніўня 2010 года № 418 «Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў службаў інкасацыі», ад 01 лютага 2018 года № 45 «Аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства» і ад 06 ліпеня 2021 года № 258 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах».

У адпаведнасці з указам інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, перавозка наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцяў адносяцца да відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. Рэалізацыя гэтага выключнага права ўскладзена на ААТ «Белінкасгруп». Ствараецца цэнтралізаваная лагістычная сістэма перавозкі каштоўнасцяў пры аказанні касава-інкасатарскіх паслуг, вызначаюцца паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па вызначэнні парадку арганізацыі і ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці.

Звязда, 24 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/89/70205
Текущая дата: 06.10.2024