Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ад вашай дзейнасці напрамую залежыць якасць жыцця людзей і стан эканомікі краіны, таму што дакладнасць і аператыўнасць прымаемых рашэнняў на ўсіх узроўнях кіравання шмат у чым прадвызначае статыстычная інфармацыя, якая прадстаўляецца вамі, — адзначыў Прэзідэнт. — І чым больш складанымі становяцца тэхналогіі, вытворчыя і грамадскія адносіны, тым вышэй попыт на вынікі вашай працы. Функцыі сучаснай статыстыкі ўжо даўно выходзяць за рамкі збору і апрацоўкі справаздач. Удасканальваецца тэхніка, пастаянна ідзе пошук і ўкараненне альтэрнатыўных крыніц дадзеных, паляпшаюцца метады працы з імі і іх распаўсюджвання, але нязменнымі застаюцца вашы высокі прафесіяналізм, бесстароннасць, адказнасць і патрыятызм».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым кожны будзе гэтак жа аддана і з максімальнай аддачай служыць любімай справе, паспяхова вырашаючы дзяржаўныя задачы.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабра і заваявання новых прафесійных вяршынь.
Звязда, 23 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/89/70730
Текущая дата: 19.11.2024